БЕЛ Ł РУС

За паўгода за палітыку асудзілі 15 непаўналетніх

30.07.2025 / 16:36

Nashaniva.com

У Беларусі за першыя шэсць месяцаў 2025 года па палітычных артыкулах асудзілі 15 непаўналетніх. Пра гэта сведчаць даныя, апублікаваныя Вярхоўным судом.

Фота ілюстрацыйнае

Дзевяць падлеткаў былі пакараныя паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — за арганізацыю або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак. Яшчэ шэсць непаўналетніх асудзілі па іншых палітычных артыкулах: двух — за абразу Лукашэнкі (арт. 368), двух — за садзейнічанне так званай «экстрэмісцкай» дзейнасці (арт. 361-4), і яшчэ двух — за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 186-2).

Якія менавіта пакаранні былі прызначаныя падлеткам, у статыстыцы не ўдакладняецца.

Усяго за першае паўгоддзе 2025 года ў Беларусі асудзілі 237 непаўналетніх — не толькі за палітычныя справы, але і за хуліганства, злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, і іншыя правіны.

Чытайце таксама:

Гарадзенца завочна асудзілі за «здраду дзяржаве»

Светлагорскага актывіста Анатоля Змітровіча асудзілі за паклёп на Лукашэнку

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары да артыкула