Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві
У штаце Карнатака на поўдні Індыі медыкі падчас абследавання 38-гадовай пацыенткі, якой рыхтавалі аперацыю на сэрцы, выявілі раней невядомы антыген крывяных клетак, паведамляе выданне The Hindu.
Новая група крыві атрымала афіцыйную назву CRIB, дзе CR азначае «Кромер», а IB — Індыя, Бангалор. Фота: Getty Images/iStockphoto
Жанчыне спачатку вызначылі звычайную групу крыві — першую станоўчую, але ніякая з проб крыві з такой жа групай не падышла для пералівання. Западозрыўшы, што ў жанчыны можа быць рэдкая або нават новая група крыві, лекары праверылі аналіз у дваццаці яе сваякоў, аднак сумяшчальнага донара не знайшлі.
Каб разабрацца ў праблеме, узоры крыві адправілі ў некалькі лабараторый. У выніку навукоўцы пацвердзілі, што знойдзены абсалютна новы антыген, які раней не сустракаўся ў свеце. Яго ўнеслі ў наяўную сістэму груп крыві Cromer. Адкрыццё прадставілі ў чэрвені на міжнародным кангрэсе па пераліванні крыві ў Мілане.
Некаторыя спецыялісты мяркуюць, што з’яўленне такой рэдкай формы можа быць звязана з частай практыкай у Індыі шлюбаў паміж сваякамі, што спрыяе генетычным мутацыям.
Чытайце таксама:
Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе
У Нью-Ёрку мужчыну зацягнула ў апарат МРТ з-за металічнага ланцужка на шыі. Ён загінуў
Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець