На аўкцыёне ў Францыі прадалі ношаную шкарпэтку Майкла Джэксана
На аўкцыёне ў Францыі была прададзеная шкарпэтка, якую Майкл Джэксан насіў падчас канцэрта ў Ніцы ў 1997 годзе ў рамках ягонага сусветнага тура HIStory.
Майкл Джэксан. Фота: Alan Greth / AP
Гэтая шкарпэтка, аздобленая крышталікамі і добра бачная падчас «месячнай паходкі» пад песні Billie Jean і Beat It, прадалася за 6200 еўра. Яе знайшоў адзін з працаўнікоў сцэны пасля канцэрта на стадыёне «Шарль Эрман».
Спачатку, калі рэч спрабавалі прадаць 21 ліпеня, яе ніхто не купіў з-за слабой рэкламы. Але пасля з’явіліся ахвотныя, і 30 ліпеня шкарпэтку зноў выставілі на аўкцыён, пачаўшы з 2500 еўра.
Гэта не першы выпадак, калі рэчы Майкла Джэксана прадаюцца за вялікія грошы: у Парыжы некалькі гадоў таму ягоны капялюш, у якім спявак упершыню паказаў «месячную паходку» ў 1983 годзе, быў прададзены за больш як 77 тысяч еўра. У Лондане ягоная скураная куртка з рэкламы Pepsi пайшла з малатка за 250 тысяч фунтаў. А ў Тэхасе ягоная знакамітая белая пальчатка з крышталікамі Swarovski была прададзеная за 104 тысячы долараў.
Гэтыя рэчы сталі сімваламі творчасці Джэксана і маюць вялікую каштоўнасць для ягоных прыхільнікаў.
Чытайце таксама:
Самая дарагая сумачка ў свеце. Сумку для Джэйн Біркін прадалі за рэкордныя $10 мільёнаў
Хто такі Джэйсан Дэрула, якога прэм’ер Турчын вадзіў па Доме ўрада
У ЗША знайшлі 12 касет з нявыдадзенымі запісамі Майкла Джэксана
Памёр брат Майкла Джэксана, удзельнік гурта Jackson 5
Парашэнка пераблытаў амерыканскага палітыка Майка Джонсана са спеваком Майклам Джэксанам