Свет

Самая дарагая сумачка ў свеце. Сумку для Джэйн Біркін прадалі за рэкордныя $10 мільёнаў

Пакупніком стаў прыватны калекцыянер з Японіі, імя якога не раскрываецца.

Фота: Edward Berthelot / Getty Images

Арыгінальная сумка Hermès, якая належала Джэйн Біркін і стала прататыпам мадэлі Birkin, была прададзеная на аўкцыёне Sotheby's за 10,1 мільёна даляраў, стаўшы найдаражэйшай сумкай, калі-небудзь прададзенай на таргах, піша Бі-бі-сі.

Пакупніком стаў прыватны калекцыянер з Японіі, імя якога не раскрываецца.

Папярэдні рэкорд належаў сумцы Hermès Kelly з кракадзілавай скуры з дыяментамі, прададзенай на таргах у 2021 годзе за 513 тысяч даляраў.

У паведамленні аўкцыённага дома гаворыцца, што сумка Birkin была прададзеная пасля прыкладна 10 хвілін таргоў, у якіх удзельнічалі дзевяць вельмі зацікаўленых пакупнікоў.

Самы жаданы модны аксэсуар

Чорная скураная сумка была створаная для спявачкі і актрысы Джэйн Біркін у 1985 годзе, пасля таго як яна, седзячы ў самалёце на суседніх крэслах з старшынёй праўлення Hermès Жанам-Луі Дзюма, упусціла сумку, з якой высыпалася ўсё змесціва.

Джэйн Біркін тады спытала свайго суседа, чаму модны дом не можа рабіць сумкі большага памеру са зручнымі кішэнямі.

Жан-Луі Дзюма пазней намаляваў эскіз жаночай сумкі, якая адпавядала пажаданням актрысы.

Пазней сумку з гэтым дызайнам модны дом Hermès выпусціў у продаж, і гэты аксэсуар з часам стаў адным з самых пазнавальных і жаданых раскошных аксэсуараў у свеце.

У 1994 годзе Джэйн Біркін прадала сваю сумку Hermès на аўкцыёне, каб сабраць сродкі для дабрачыннай арганізацыі па барацьбе са СНІДам.

Прадстаўніца аўкцыённага дома Sotheby's Морган Халімі адзначыла, што цана, па якой была прададзеная сумка, дэманструе «вялікую сілу легенды» і яе здольнасць заахвочваць калекцыянераў набываць рэчы з унікальнай гісторыяй.

«Прататып сумкі Birkin — гэта менавіта такая рэч, рэч, з якой пачалася выбітная гісторыя, рэч, якая дала нам сучаснага ідала, сумку Birkin — самую жаданую сумку ў свеце», — сказала Халімі.

Зараз некаторыя мадэлі Birkin каштуюць дзясяткі тысяч долараў. Сярод уладальніц такіх сумак — Кейт Мос, Вікторыя Бэкхэм і Джэніфер Лопес.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць