БЕЛ Ł РУС

У Анголе ўспыхнулі пратэсты, загінулі 22 чалавекі

30.07.2025 / 22:29

Nashaniva.com

У сталіцы Анголы Луандзе падчас пратэстаў, што прайшлі 28—29 ліпеня, загінулі прынамсі 22 чалавекі, у тым ліку адзін паліцэйскі. Яшчэ 197 чалавек атрымалі раненні. Лічбы назвалі ў канцылярыі прэзідэнта краіны, паведамляе Associated Press.

Фота: freemalaysiatoday.com

Улады Анголы затрымалі 1 214 чалавек па падазрэнні ў марадзёрстве. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў краіны Мануэл Омінь падчас пасяджэння ўрада пад старшынствам прэзідэнта Жуау Лаўрэнсу.

Падчас антыўрадавых пратэстаў людзі патрабавалі зніжэння цэнаў на паліва, якія выраслі пасля таго, як урад скасаваў субсідыі на бензін і дызель. У выніку хваляванняў былі разрабаваныя каля 50 крам і банкаўскіх аддзяленняў, таксама была пашкоджаная гарадская інфраструктура.

Па стане на 30 ліпеня сітуацыя ў Луанде стабілізавалася — на вуліцах значна паболела паліцыі. Людзі пачалі масава закупляць прадукты, баючыся новых пратэстаў.

У пачатку ліпеня ангольскі ўрад адмяніў дзяржаўныя субсідыі, што прывяло да 30-працэнтнага скачка цэнаў на дызельнае паліва і бензін. Хоць Ангола — адзін з найбуйнейшых вытворцаў нафты ў Афрыцы, краіне не хапае перапрацоўчых заводаў для задавальнення ўнутранага попыту, таму шмат паліва імпартуецца.

Чытайце таксама:

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы

Францыя цалкам вывела свае войскі з Сенегала

Грэцыя абвясціла часовую забарону на прытулак для ўцекачоў з Афрыкі — замест гэтага будуць адразу адпраўляць у турму

Каментары да артыкула