У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы
Беларусам, якія плануюць падарожжы, варта ведаць, што кошт атрымання турыстычнай візы ў розныя краіны можа істотна адрознівацца. Прытым некаторыя дзяржавы выстаўляюць вельмі высокія зборы, а часам віза можа абысціся даражэй за квіток туды. Тэлеграм-канал для падарожнікаў «Собирай рюкзак» склаў рэйтынг з дзесяці краін, у якіх атрыманне турыстычнай візы для беларусаў абыходзіцца найбольш дорага.

На дзясятым месцы апынулася Аўстралія — каб паехаць у гэтую далёкую краіну, трэба заплаціць за візу 131 долар ЗША.
Далей ідзе Канада — агульны кошт візы для беларусаў складае 135 долараў. Гэтая сума ўключае як сам візавы збор (73 долары), так і аплату за біяметрычныя даныя (62 долары), якія з'яўляюцца абавязковымі для беларускіх грамадзян.
На сёмым і восьмым месцах — афрыканскія краіны Чад і Лесота. У абедзвюх краінах віза каштуе па 150 долараў.
Вялікабрытанія займае шостае месца з коштам візы каля 171 долара. Гэта адна з самых папулярных краін у еўрапейскім турызме, але доступ да яе няпросты і нятанны.
Пятае месца ў афрыканскага Камеруна — тут віза абыдзецца ўжо ў 180 долараў.
А вось Злучаныя Штаты Амерыкі занялі чацвёртую пазіцыю з коштам візы 185 долараў. Пры гэтым з кастрычніка 2025 года запланавана павелічэнне візавых збораў — магчыма, больш чым на 250 долараў.
Трэцяе месца ў рэйтынгу заняла невялікая азіяцкая краіна Бутан. З аднаго боку, сама віза там каштуе толькі 40 долараў, але ўсё не так проста: кожны турыст павінен яшчэ дадаткова заплаціць падатак на ўстойлівае развіццё (Sustainable Development Fee) — 100 долараў у дзень на дарослага і 50 — на дзіця. У выніку паездка на ўсяго дзве ночы можа абысціся мінімум у 240 долараў толькі за дазвол на ўезд.
На другім месцы — Новая Зеландыя. Кошт турыстычнай візы туды складае прыкладна 264 долары, што робіць яе адной з самых дарагіх для беларусаў.
Але безумоўны «чэмпіён» — Дэмакратычная Рэспубліка Конга. Тут беларусу давядзецца заплаціць цэлых 300 долараў за візу. Гэта самая высокая сума ў спісе і паказчык таго, што некаторыя турыстычныя кірункі патрабуюць сур’ёзных фінансавых выдаткаў яшчэ да пачатку падарожжа.
Такім чынам, перад тым як выбіраць краіну для адпачынку, варта часам улічваць не толькі цану квіткоў і пражыцця, але і колькі будзе каштаваць права туды ўехаць.
Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы
«Чакаю афіцыйных прабачэнняў». У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане з‑за памылкі ў візе
Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці
Сям’я з Беларусі на сваёй машыне праехала каля 10 тысяч кіламетраў дзеля Эгейскага мора
Каментары