БЕЛ Ł РУС

Памёр акадэмік Аляксей Мацвееў

31.07.2025 / 23:27

Nashaniva.com

21 ліпеня памёр вядомы беларускі геолаг, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Мацвееў. Яму было 87 гадоў.

Аляксей Мацвееў

Аляксей Мацвееў нарадзіўся ў Мінску 23 мая 1938 года, у 1960-м скончыў геаграфічны факультэт БДУ. Працаваў у «Белгіправадгасе», потым у Інстытуце геалагічных навук. У 1975 г. абараніў доктарскую дысертацыю.

З 1993 года ўзначальваў Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі, актыўна ўдзельнічаў у распрацоўцы дзяржаўных навуковых праграм, у тым ліку па прагнозе карысных выкапняў і абгрунтаванні размяшчэння АЭС.

Яго навуковая дзейнасць была прысвечаная вывучэнню чацвярцічнай геалогіі, ледніковых адкладаў, геамарфалогіі, неатэктонікі і экалагічнай геалогіі. Быў аўтарам каля 400 навуковых прац, у тым ліку 23 кніг.

Выкладаў у БДУ, падрыхтаваў мноства вучняў. За сваю дзейнасць быў узнагароджаны шэрагам дзяржаўных прэмій і званняў.

Чытайце таксама:

Памёр журналіст Віктар Ледзянёў

Памёр першы хакеіст з Беларусі ў НХЛ

Памёр Вячка Станкевіч

Каментары да артыкула