Спорт11

Памёр першы хакеіст з Беларусі ў НХЛ

Былы абаронца клубаў Нацыянальнай хакейнай лігі Джон Мішук памёр ва ўзросце 84 гадоў, паведамляе «Беларускі хакей».

Ён нарадзіўся 29 верасня 1940 года ў Налібаках (Стаўпеччына) як Ян Мішук. У 1943 годзе яго родную вёску Налібакі спалілі нацысты, а тых жыхароў, што засталіся жывымі, накіравалі на прымусовыя работы ў Германію. Пасля вайны многія сем’і з лагераў эмігравалі за акіян.

Бацька Яна пераехаў у Канаду ў 1950 годзе, а хутка забраў да сябе і ўсю сям’ю. Джон пачаў гуляць у хакей у 10 гадоў, тым не менш яму ўдалося прабіцца ў НХЛ, дзе ён правёў 237 матчаў на пазіцыі абаронцы ў складзе «Дэтройта», «Чыкага», «Філадэльфіі» і «Мінесоты».

Акрамя таго, на яго рахунку 214 сустрэч ва Сусветнай хакейнай асацыяцыі за «Мічыган Стэгс/Балтымар Блэйдс» і «Калгары Каўбояў». У гэтых гульнях ён запісаў на свой рахунак 72 (6+66) ачкі.

Пасля завяршэння кар’еры Мішук пабудаваў паспяховы бізнес у сферы грамадскага харчавання.

У 2019 годзе ён наведаў родныя Налібакі.

Каментары1

  • Жвір
    31.07.2025
    Я ведаў Мішука з Налібокаў, цяпер яму ўжо 58 гадоў, спадзяюся, што жывы-здаровы. То бок, Мішукі ў Налібоках не зьвяліся.

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць