«Падарожжы дылетанта» Юрыя Жыгамонта аднавіліся на ютубе
Папярэдні выпуск быў у маі.
Скрыншот відэа
Праз некалькі гадоў перапынку «Падарожжы дылетанта» Юрыя Жыгамонта вярнуліся на ютуб. Першы выпуск быў у маі 2025 года — ён быў прысвечаны Гервятам Гродзенскай вобласці. Відэа сабрала больш за 70 тысяч праглядаў.
Неўзабаве на вядучага абрынулася крытыка прарасійскіх актывістаў. Да цкавання далучыўся і дэпутат Вадзім Гігін, які ў свой час прыклаў руку да таго, каб праграму прыбралі з эфіру Белтэлерадыёкампаніі.
Некалькі месяцаў на ютуб-канале Жыгамонта нічога не выходзіла.
Але ў канцы ліпеня ўсё ж дадаўся новы выпуск. Жыгамонт завітаў у Якубенкі і Задарожжа (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць).
Праграма «Падарожжа дылетанта» — гэта відэапраект, у якім Юрый Жыгамонт падарожнічае па розных беларускіх мясцінах, расказвае пра мінулае, архітэктуру, адметнасці, традыцыі, мясцовыя легенды і духоўную спадчыну. Робіць вядучы гэта з вялізарнай цеплынёй і павагай да беларускай культуры.