БЕЛ Ł РУС

Беларус спрабаваў увезці з Польшчы дзясяткі тысяч манет

1.08.2025 / 17:27

Nashaniva.com

Беларус, які вяртаўся на радзіму з Польшчы, спрабаваў незаконна перавезці праз мяжу больш за 65 тысяч манет, але быў выкрыты брэсцкімі мытнікамі.

Фота: Дзяржаўны мытны камітэт

37-гадовы кіроўца грузавіка Volvo накіроўваўся праз пункт пропуску «Казловічы», калі мытнікі пры дапамозе спецыяльнага інспекцыйнага абсталявання знайшлі схаваную калекцыю манет.

Усяго яны знайшлі 65,5 тысячы манет з розных краін, розных гадоў і наміналаў, агульным коштам больш за 60 тысяч рублёў.

У адносінах да мужчыны распачаты адміністрацыйны працэс за спробу правозу тавараў без дэкларацыі з утойваннем ад кантролю. Яму пагражае штраф да 1260 рублёў і магчымая канфіскацыя манет.

Чытайце таксама:

У беларуса на мяжы знайшлі 10 залатых манет

Кіроўца рэйсавага аўтобуса хацеў увезці праз мяжу 450 срэбных манет

Кіроўца рэйсавага аўтобуса спрабаваў увезці з Польшчы каля 500 старажытных манет

Нідэрландцу не далі ўвезці ў Беларусь золата і срэбра

Каментары да артыкула