БЕЛ Ł РУС

Павялічыўся памер дапамогі на пахаванне

1.08.2025 / 18:10

Nashaniva.com

З 1 жніўня ў Беларусі павялічыўся памер дзяржаўнай дапамогі на пахаванне — цяпер яна складае 2717,8 рубля, што на 65,5 рубля больш, чым раней. Гэта ўжо пятае падвышэнне ў 2025 годзе, якое звязана з ростам сярэдняй заработнай платы ў краіне.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Памер гэтай дапамогі залежыць ад сярэдняга налічанага заробку за два месяцы да таго. Таму для выплат у жніўні ўлічваюцца даныя за чэрвень, калі сярэдні заробак дасягнуў 2717,8 рубля.

Права на атрыманне дапамогі маюць тыя, хто займаўся арганізацыяй пахавання людзей з наступных катэгорый:

Каб атрымаць выплату, трэба звярнуцца ў органы сацыяльнай абароны па месцы жыхарства з неабходнымі дакументамі, у тым ліку пасведчаннем аб смерці. Спіс дакументаў можна ўдакладніць на месцы.

Чытайце таксама:

У Мінску пахавалі Змітра Каспяровіча

У Брэсце пры саветах яўрэйскія могілкі закаталі пад стадыён. Цяпер там адкрылі першы ў краіне лапідарый. Але хто зруйнаваў могілкі, хаваюць

Памятаеце зарослую магілу акадэміка Карскага? Моладзь з Беларусі аплаціла яе ўпарадкаванне

«Пашкоджана — гэта нічога не сказаць». У Магілёве ўраган нарабіў бяды на дзясятку могілак

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае

Каментары да артыкула