Гісторыя1111

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае

Доктарка-рэнтгенолаг Ганна Каравулава з Мінска, якая звычайна расказвае ў блогу пра ўнутраную кухню сваёй працы, паказала, як разам са студэнтамі габрэйскага культурнага цэнтра «Гілель» прыбірае закінутыя могілкі. Аказваецца, беларуска займаецца гэтым ужо на працягу пяці гадоў.

Могілкі да прыезду валанцёраў. Фота тут і далей: скрыншоты відэа

Гэтым разам працы адбываліся ў вёсцы Кублічы, што ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Тамтэйшыя могілкі датуюцца 1844—1920 гадамі.

@monolitdoc #рентгенолог #врач #врачивтиктоке ♬ оригинальный звук - Тг: анюткины рентгены | Врач

Маладзёнам прыходзіцца не проста расчышчаць тэрыторыю, дзе прырода даўно ўзяла верх, ад багатай расліннасці, але і выкарчоўваць мацэвы (магільныя помнікі-камяні) з зямлі і спрабаваць аднавіць на іх надпісы на іўрыце з інфармацыяй пра пахаванага чалавека: хто гэта, чый сын ці дачка і ў якім годзе быў пахаваны.

Пры гэтым дата пахавання вылічваецца па спецыяльнай сістэме гематрыя, бо на камянях адсутнічаюць звыклыя нам лічбы — там выключна літары.

@monolitdoc #рентгенолог #врач #врачивтиктоке ♬ оригинальный звук - Тг: анюткины рентгены | Врач

Для таго, каб пабачыць усе літары, выкарыстоўваюць пену. Пасля ачысткі помнікі фатаграфуюць і ўносяць у спецыяльны каталог, прысвойваючы ўласны нумар.

Тэрыторыя ў працэсе і пасля ўпарадкавання

У межах праекта па аднаўленні габрэйскіх могілак, які называецца MEGA, ужо былі адрэстаўраваныя тысячы надмагілляў па ўсёй краіне — у Дзятлаве, Шацку, Зэмбіне, Міры, Моталі, Капылі і Вішневе, Брэсце. Падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе былі знішчаныя многія аб’екты габрэйскай культуры і гісторыі — тыя ж помнікі маглі выкарыстоўваць для будаўніцтва хат ці дарог, сцяжынак у лесе. Вялікая ж частка з іх проста была «пахаваная» пад палямі і лясамі. Праз гэта многія нашчадкі габрэяў не могуць знайсці слядоў сваіх продкаў, хаця ведаюць, што тыя былі з Беларусі. Многім менавіта валанцёры ўпершыню даюць інфармацыю пра продкаў.

Каментары11

  • бабруйчанін
    18.07.2025
    ??? Памятаю калі яшчэ у " саванах" хавалі суседзей ..
    Таму ні упэйнен ..па іх рэлігійных звычках гэта варта?
    У Бабруйску Радаўніцу разам адзначалі але..зноў гэта у Беларусі .
    Мне падаецца гэта ліцымерые ...
  • Сигизмунд
    18.07.2025
    "вместе со студентами еврейского культурного центра «Гилель»"
    И где здесь беларусы?
  • Смургонец
    18.07.2025
    Калі існуе дзяржава, то беларусамі называюць людзей не па этнічнай прыкмеце, а па грамадзянстве. Успомніце Расію: эфіопа Пушкіна, татарына Купрына, украінца Гогаля, габрэя Бродскага. Ды і цяпер - габрэі Салаўёў, Слуцкі таксама рускія.

Цяпер чытаюць

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads3

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці цячэ ва Украіну25

Зяленскі едзе ў Турцыю для актывізацыі перамоваў з Расіяй3

Кадэбэшнікі і кашалёк Лукашэнкі — стала вядома, хто кіруе новым кансервавым заводам у Новалукомлі, «аналагаў якому няма»10

Кембрыджскі слоўнік выбраў слова года. Здавалася б, пры чым тут Тэйлар Свіфт?3

Пяціразовая розніца: параўналі тарыфы на ЖКП для «дармаедаў» і тых, хто працуе5

«У лісце чыгункі ні слова праўды». Хлопца з інваліднасцю па зроку высадзілі з цягніка, хоць у яго бясплатны праезд12

Сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску перавысіў 1800 даляраў2

Апаненты Ціханоўскай збіраюцца стварыць свой орган, каб легітымна прадстаўляць беларускі народ69

Сярэдні гадавы заробак у ЕС вырас на 5,2%, лідзіруе Люксембург. Літва і Эстонія ў сярэдзіне спісу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads3

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць