Грамадства1414

У Брэсце пры саветах яўрэйскія могілкі закаталі пад стадыён. Цяпер там адкрылі першы ў краіне лапідарый. Але хто зруйнаваў могілкі, хаваюць

Нават адкрыццё лапідарыя прымеркавалі да 81-й гадавіны вызвалення горада ад нацыстаў. І робіцца выгляд, што месца памяці знішчылі немцы.

Гэтыя яўрэйскія могілкі былі заснаваныя далёка за межамі тагачаснага горада ў 1835 годзе — калі старадаўны Берасць зруйнавалі царскія ўлады пад будаўніцтва крэпасці, а горад перанеслі за 5 кіламетраў на ўсход.

За часы існавання кладоў тут былі пахаваныя дзясяткі тысяч людзей: у Брэсце яўрэі доўгі час складалі ад чвэрці да паловы насельніцтва.

У гады Другой сусветнай вайны могілкі былі апаганеныя нацыстамі.

У савецкі час на месцы могілак пабудавалі стадыён «Лакаматыў». А мацэвы — яўрэйскія магільныя помнікі — выкарыстоўвалі як будаўнічы матэрыял.

І вось нарэшце ў знак павагі і памяці пра яўрэйскую спадчыну Брэс­та побач са стадыёнам «Лакаматыў», дзе раней размяшчаліся яўрэйскія могілкі, размясцілі лапідарый.

Перад уваходам у лапідарый паставілі мемарыяльную пліту з выгравіраванымі надпісамі на чатырох мовах.

«Лапідарый — гэта праект, які адчыняе дзверы ў маўклівы, але прамовісты свет. Лёс людзей якія стаяць за гэтымі камянямі, пераплятаецца з гісторыяй Брэста. На жаль, нацысты знішчылі яўрэйскую супольнасць, апаганеныя могілкі. Памяць пра продкаў была фактычна растаптана. Лапідарый такога маштабу — першы ў Беларусі. Гэты праект — увасабленне міжнароднага супрацоўніцтва», — цытуе старшыню Яўрэйскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Артура Ліўшыца агенцтва БелТА.

На тэрыторыі лапідарыя паставілі больш за 1200 надмагільных камянёў. А яго сцены сімвалізуюць абдымкі.

Але гісторыя мала каго і мала чаго навучыць, калі яе падаюць у фальсіфікаваным выглядзе. Пра гэта нам нагадваюць і падзеі апошніх гадоў.

Насамрэч знішчэнне яўрэйскіх могілак пачалося зімой 1945—46 гадоў. Тады мацэвы пачалі вывозіць для брукавання лагера нямецкіх ваеннапалонных, уладкаванага на месцы былой калоніі Варбурга. Так частка мацэваў аказалася ў 1-м Мінскім завулку Брэста і суседніх дварах.

Дарожка, вымашчаная мацэвамі, у цэнтры Брэста. Фота Уладзіміра Богдана, узятае з публікацыі газеты «Вечерний Брест»

Калі ў 1960-х стары стадыён «Лакаматыў» каля станцыі Брэст-Цэнтральны быў перададзены для будаўніцтва цэхаў завода «Газапарат», улады аддалі пад новы стадыён тэрыторыю былых яўрэйскіх могілак. Гэта было часткай палітыкі: сціралі сляды ўсяго несавецкага і нярускага.

Могілкі размяшчаліся на схіле паміж вуліцамі Скрыпнікава і Ціхай. Калі бульдозер пачаў выраўноўваць участак, коўш вывернуў вонкі мноства парэшткаў — глыбіня яўрэйскіх магіл была невялікай. Пра перапахаванне не думалі. Вырашылі засыпаць усё зямлёй з валоў IX форта крэпасці.

Так выглядалі могілкі падчас Першай сусветнай вайны

На месцы могілак зрабілі стадыён з полем, дарожкамі, трыбунамі і спартыўнай залай, падняўшы паверхню на 1,5—2 метры. Тэрыторыю абнеслі бетоннай агароджай, якая амаль супадала з межамі могілак.

Калі ж казаць пра больш даўнюю гісторыю, то мемарыялізацыі заслугоўваюць і берасцейскія могілкі, разбураныя ў часы Расійскай Імперыі, пры будаўніцтве крэпасці. Іх месцы зафіксаваны на картах. У прыватнасці, яўрэйскія на карце ніжэй выдзелены сінім колерам.

Каментары14

  • Имярек
    28.07.2025
    «Это было частью политики: стирали следы всего несоветского и нерусского.»

    Хорош врать-то. Это было обусловлено практически. Коренных евреев в городе не осталось, кладбище было заброшенным и поэтому его отдали под стадион.
  • імечка
    28.07.2025
    А чаму, ён у Летуве цяпер.
    Закінулі б грошай -- так прыехаў бы.
  • Шлёма Левінсон
    28.07.2025
    вы скажаеце нашу Мову , пішаце наркамау́кай , моладзь і так яе ня ведае , цяпер вы сказілі назву Берасьця
    пішаце Берасьць .

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць