БЕЛ Ł РУС

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка

2.08.2025 / 17:55

Nashaniva.com

Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман падзяліўся сваімі развагамі адносна ўчарашняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна на востраве Валаам у Расіі. 

Падчас сустрэчы на Валааме. Скрыншот з відэа

Адным з самых характэрных эпізодаў учорашняй гутаркі на лавачцы паміж Умкам, Лукашэнкам і Пуціным сталі развагі госця пра Узброеныя сілы РФ, якія «адгрызуць, захопяць і пойдуць далей» па тэрыторыі Украіны. Пуцін паправіў Лукашэнку фразай «вяртаюць сваё», — з чым той імгненна пагадзіўся.

У гэтай сувязі — тры моманты, якія характарызуюць характар адносін паміж Лукашэнкам і Пуціным:

1. Хто б яшчэ адважыўся пасадзіць сабаку на лаўку побач з Пуціным і надаць самому фармату зносін яшчэ больш карыкатурнасці? Мабыць, толькі Лукашэнка!

2. Каго з постсавецкіх лідараў Пуцін адважыўся б паправіць нахабнай фразай «вяртаюць сваё»? Такаева? Пашыняна? Аліева? Зразумела, не. А вось Лукашэнку — як загадчыка таго, што лічыцца «сваім», — зразумела.

3. І хто б так імгненна і з паказной радасцю пагадзіўся з такім зневажальным «выпраўленнем»? Толькі Лукашэнка!

Чытайце таксама:

Мірсалімава назвала Умку «сабакам, які рохкае ў кадры» і «прыніжае прамоўленыя Пуціным словы і сэнсы»

Пуцін заявіў Лукашэнку, што ва Украіне Расія не захоплівае тэрыторыі, а вяртае свае. Той засмяяўся

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Лукашэнка расказаў, як ён перажываў за Трампа

Пуцін заявіў аб серыйнай вытворчасці «Арэшніка»

Лукашэнка вучыў Зяленскага: «Я хачу сустрэцца з Пуціным» — ну што ты крычыш пра гэта?»

Лукашэнка: Паставіць на калені Беларусь і Расію нікому не ўдасца

Каментары да артыкула