Грамадства88

Лукашэнка расказаў, як ён перажываў за Трампа

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў дэдлайны прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якія той адводзіць Расіі на спыненне ваеннага канфлікту ва Украіне. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным на Валааме, піша БелТА.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Аляксандр Лукашэнка назваў Дональда Трампа «нашым агульным сябрам, за якога мы так перажывалі». «Я памятаю нашы перажыванні, каб ён перамог і гэтак далей», — адзначыў ён.

Каментуючы заявы кіраўніка ЗША наконт дэдлайнаў, Лукашэнка сказаў: «50, 60, 10 дзён. Так палітыка не робіцца. Калі ён хоча міру — ён павінен падключацца асцярожна, грунтоўна. Гэта ваеннае сутыкненне. І ўказаць там не атрымаецца. Тым больш — ядзернай дзяржаве. Гэта проста выклікае смех».

«Вы ведаеце, нядаўна я сустракаўся з амерыканцамі. Я ім адкрыта гэта сказаў. Гэта яго (Дональда Трампа) блізкія сябры. Кажу ім: прэзідэнту скажыце, што трэба асцярожна ўсё гэта рабіць. І дамовіцца можна», — заявіў Лукашэнка.

Каментары8

  • Комедия строго режима
    01.08.2025
    А я сэйчас вам пакажу как я перажывал с 4 сторон, сценарий прывёз
  • Бредни Валета
    01.08.2025
    Так переживал, так переживал прям кушать не мог...
  • Tak, Трамп лепей за Маскоўскую імперыю!
    01.08.2025
    цалкам згодны , Трамп лепей за Маскоўскую імперыю !! зараз на цябе маскоўцы імперскія накінуцца, алеж мы БЕЛАРУСЫ- БЕЛАРУСКІЯ табе цалкам падраўноўваем ў дэкаланізацыі . Выпускай патроху , палітзняволеных !

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну52

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць13

Даліваеце ваду ў шампунь, калі ён заканчваецца? Хімік тлумачыць, чаму так рабіць не варта2

Што карысней для мужчынскага здароўя — мачыцца седзячы ці стоячы? Вынікі эксперыменту24

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў6

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну52

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць