БЕЛ Ł РУС

Індыя будзе купляць нафту ў Расіі не зважаючы на папярэджанні Трампа

2.08.2025 / 18:31

Nashaniva.com

Індыйскія прадпрыемствы, нягледзячы на пагрозу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб увядзенні супраць краіны другасных санкцый за закупку расійскай нафты, працягнуць рабіць пастаўкі з Расіі, піша The New York Times са спасылкай на двух высокапастаўленых індыйскіх чыноўнікаў. Улады Індыі, паводле іх слоў, не давалі кампаніям ніякіх інструкцый спыняць імпарт расійскай нафты.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: millenniumpost.in

Дональд Трамп раней папярэдзіў, што ўвядзе 100% мыты на тавары з краін, якія працягваюць набываць расійскія энергарэсурсы (у тым ліку Індыя, Кітай і Турцыя), калі Расія не спыніць вайну ва Украіне да 8 жніўня. З-за расчаравання ў дзеяннях Пуціна ён нават скараціў гэты тэрмін да 10 дзён.

На фоне ціску з боку ЗША некалькі буйных індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў, якія забяспечваюць больш за 60% перапрацоўчых магутнасцяў краіны, часова спынілі закупкі расійскай нафты. Але афіцыйна палітыка Індыі не змянілася.

Трамп таксама заявіў, што чуў, нібыта Індыя ўжо спыніла імпарт расійскай нафты, але сам прызнаўся, што не ўпэўнены, ці гэта праўда.

Пасля пачатку вайны ва Украіне Індыя стала найбуйнейшым пакупніком расійскай нафты ў свеце, скараціўшы закупкі ў краінах Блізкага Усходу і Афрыкі на карысць таннейшай нафты з Расіі.

Чытайце таксама:

Індыйскія НПЗ перасталі набываць расійскую нафту

Трамп увёў удакладненыя пошліны ў дачыненні да дзясяткаў краін

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі

Трамп наклаў 25% пошліны на Індыю

Каментары да артыкула