Свет2828

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіў Расію: яна мае 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. У адваротным выпадку ЗША ўвядуць новыя мытныя пошліны і іншыя меры супраць Масквы. Пра гэта Трамп паведаміў журналістам перад вылетам з Шатландыі 29 ліпеня.

Дональд Трамп. Фота: Kevin Dietsch/Getty Images

Дональд Трамп сказаў, што не ўпэўнены, ці паўплываюць гэтыя захады на Расію, але ён гатовы іх ужыць. Калі Расія не спыніць вайну да 8 жніўня, будуць уведзеныя жорсткія эканамічныя меры.

«Хочаце вялікую сенсацыю? Дзесяць дзён з сённяшняга дня. У нас ёсць сенсацыя. І тады, ведаеце, мы ўвядзём пошліны і іншыя меры, але я не ведаю, ці паўплывае гэта на Расію, таму што яна, відавочна, хоча, мабыць, працягваць вайну», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Раней, 28 ліпеня, Трамп адзначыў, што няма сэнсу чакаць даўжэй і даў Расіі 10—12 дзён, каб завяршыць вайну. Ён таксама падкрэсліў, што яму не хочацца ўводзіць санкцыі, бо ён «любіць расійскі народ», але Пуцін не пакідае іншага выбару. Пры гэтым Трамп не зацікаўлены ў асабістай сустрэчы з Пуціным.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі звярнулі ўвагу на заяву Трампа, але працягваюць называць вайну «спецыяльнай ваеннай аперацыяй».

Яшчэ 14 ліпеня Трамп выказваў незадаволенасць дзеяннямі Пуціна і папярэджваў, што калі перамір’е не будзе дасягнута на працягу 50 дзён, ЗША ўвядуць вельмі вялікія мыты супраць Расіі і яе гандлёвых партнёрай.

У Белым доме пасля тлумачылі, што гаворка ідзе пра 100% пошліны на расійскі імпарт і «другасныя санкцыі» супраць тых краін, якія працягваюць купляць расійскую нафту. З улікам таго, што гандаль паміж ЗША і Расіяй зараз мінімальны, гэтыя меры могуць ударыць перш за ўсё па іншых партнёрах Расіі.

Каментары28

  • п
    29.07.2025
    последнее американское предупреждение лол
  • Джон Трамп
    29.07.2025
    Десять дней, которые потрясли мир
  • Язэп
    29.07.2025
    п, а вы хотите что? Чтобы Трамп начал ядерную войну за Авдеевку? Для того чтобы Авдеевка принадлежала не российской коррумпированной диктатуре а украинской коррумпированной диктатуре?

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць