БЕЛ Ł РУС

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў

3.08.2025 / 18:14

Nashaniva.com

Блогер прэзентаваў катлеты «па-ціханоўску» на фестывалі «Тутака» на Падляшшы. Цяпер страву па яго рэцэпце пакаштавалі еўрапейскія дыпламаты, якія працуюць у Літве. 

Мерапрыемства прайшло на тэрыторыі амбасады Даніі. На яго прыйшлі больш за 15 паслоў. Акцыю прымеркавалі да чарговых угодкаў 9 жніўня.

«Сёння днём у садзе нашай амбасады адбыўся мілы збор разам з Сяргеем Ціханоўскім у якасці шэф-кухара. Цудоўная кампанія, добрая ежа і беларуская музыка. Дзякуй вам усім», — напісала пра мерапрыемства амбасадарка Даніі ў Літве Грэтэ Сіласэн. 

Святлана Ціханоўская падзякавала дыпламатцы за гасціннасць і адзначыла, што цяпер сапраўды ведае, што такое дацкае «хюге». 

Чытайце таксама:

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі

Каментары да артыкула