Грамадства1414

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі

«Насамрэч досыць доўга я прымала гэты дыягназ».

Святлана Ціханоўская. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Святлана Ціханоўская ў новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» расказала пра хваробу сына.

Ён нарадзіўся глухім, што для бацькоў стала нечаканасцю.

«Гэта было маё першае мацярынства. Ён нібы і агукаў, і неяк рэагаваў. І потым, калі ты разумееш, што ўжо год, а нават лепету не з'явілася, мы пайшлі па дактарах. І нам паставілі такі дыягназ», — згадвае Святлана і падкрэслівае, што вельмі ўдзячная мужу за падтрымку:

«Я магла раскіснуць, бо як для маці для мяне гэта быў вялікі ўдар, а ён адразу як бізнэсовец: так, план дзеянняў, што ён павінен зрабіць. (…)

Прыйшлося пераасэнсаваць, і пераплакаць, і перажыць гэты боль, але Сяргей высветліў, што можна ў дадзеным выпадку зрабіць. І мы вельмі доўга чакалі аперацыю, таму што не было кахлеарных імплантаў у Беларусі.

І зрабілі гэтую аперацыю. Вядома, увесь цяжар рэабілітацыі лёг на мяне. Але гэтае задавальненне было не таннае, і Сяргей закрываў усе рэабілітацыйныя моманты».

«Насамрэч досыць доўга я прымала гэты дыягназ», — прызнаецца Святлана. Цяпер жа ўспрымае гэта як норму:

«Я вельмі радая, што мы выцягнулі гэтую праблему. Я, вядома, магу сказаць, што паклала шмат-шмат гадоў на гэта, але яно таго каштавала. Цяпер мне часам здаецца: «Ну, Карней, можа, ты ўжо памаўчыш». А сама думаю: Божа мой, якое шчасце».

Святлана адзначае, што імёны іх дзяцей — Карней і Агнія — не звязаны з вядомымі савецкімі дзяцячымі пісьменнікамі Карнеем Чукоўскім і Агніяй Барто.

«Гэта ў Сяргея мамы некалі дзядулю ці прадзядулю звалі Карней. Яна прапанавала, мы пагадзіліся. Прыгожае, незвычайнае імя. А [імя] дочкі выбіралі таксама доўга. Мая ідэя была. Перабірала імёны. Вось, спадабалася Агнія. Ну, проста так супала».

Цяпер сыну 15 гадоў, і ён, па словах Святланы, цікавіцца геапалітыкай:

«Яму вельмі цікавая геапалітыка. (…) Ён, вядома, усё гэта чэрпае з інтэрнэту. (…) Ён глядзіць Дудзя, Шрайбмана. (…) Яму гэта цікава. Ніхто ж не прымушаў, і ён расказвае, які канфлікт Палестына-Ізраіль. Украіна яму таксама вельмі блізкая, Беларусь. І пра Трампа свае думкі выказвае. Гэта вельмі з такога нявопытнага пункту гледжання, ён мне кажа тэзісамі, якія ён пачуў у гэтых відэа».

Ціханоўская дадае, што сын любіць гісторыю і геаграфію:

«Ён можа гадзінамі — бярэ гугл-карту і падарожнічае па гугл-карце. Вось ён «пабываў» у Парыжы, убачыў Эйфелеву вежу, у Японію «з'ездзіў». Ён ужо ведае, дзе якія славутасці. Яму цікава. Ён такі трошкі інтраверт. Яму камфортна слухаць, убіраць [інфармацыю]».

Каментары14

  • Барадзед
    02.08.2025
    Лукаботы, ну-ка, быстро смотреть новое видео со Светланой Тихановской.
  • Дудь и геополитика. Рукалицо
    02.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Šarkoŭski pan
    02.08.2025
    Нёман, "Агнія" ці з грэцкай ці з лаціны. А ў праваслаўных святцах - Агнія Рымская. "Карней" - таксама меркавана лацінскага паходжання.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу65

Грамадствадапоўнена65

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы15

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

Стаматолаг з Мінска збіраецца бегчы 24 гадзіны3

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку3

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план13

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу65

Грамадствадапоўнена65

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць