БЕЛ Ł РУС

Пляжам ва ўсім свеце пагражае знікненне

6.08.2025 / 19:28

Nashaniva.com

Пляжы па ўсім свеце могуць знікнуць з-за эрозіі ўзбярэжжаў, піша выданне Financial Times.

Фота ілюстрацыйнае

Разбурэнне берагоў адбываецца праз тое, што зямля паступова змываецца морам або акіянам. Гэта натуральны працэс, але яго паскараюць штормы, вялікія прылівы і рост узроўню мора, звязаны з глабальным пацяпленнем і актыўным раставаннем ледавікоў.

У розных краінах — ад ЗША да Іспаніі і Аўстраліі — улады шукаюць спосабы, як захаваць узбярэжжы. Напрыклад, у амерыканскім горадзе Родант (Паўночная Караліна) за апошнія гады мора ўжо «з'ела» 11 дамоў, і штогод там знікае да 4,5 метраў пляжу. На яго аднаўленне спатрэбіцца каля $40 мільёнаў.

У Барселоне штогод знікае 30 тысяч кубаметраў пяску — гэта прыкладна 12 алімпійскіх басейнаў. Сітуацыю пагаршаюць буры і забудова ўздоўж узбярэжжа. Эксперты папярэджваюць: нават пры прыняцці мераў некаторыя пляжы могуць знікнуць назаўсёды.

Каля 10% усяго насельніцтва Зямлі жыве ў межах 5 кіламетраў ад мора, таму страта пляжаў можа выклікаць сур’ёзныя наступствы.

Акрамя таго, пад пагрозай знаходзіцца і найбуйнейшая каралавая сістэма ў свеце — Вялікі Бар'ерны рыф каля Аўстраліі. Ён страчвае каралы праз павышэнне тэмпературы вады і парушэнне сімбіёзу з водарасцямі, што выклікае іх абесколерванне.

Чытайце таксама:

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы

У Шатландыі школьнік знайшоў на пляжы абломкі карабля XVIII стагоддзя

Раскошны паўночнакарэйскі курорт для замежнікаў закрыўся праз тры тыдні пасля адкрыцця

Вызначыўся пераможца конкурсу на найлепшы беларускі пляж

Каментары да артыкула