Свет11

Раскошны паўночнакарэйскі курорт для замежнікаў закрыўся праз тры тыдні пасля адкрыцця

Паўночнакарэйскі дыктатар толькі 1 ліпеня эфектна адкрыў свой новы курорт перад тэлекамерамі. Ён хваліў прыбярэжны комплекс Вансан-Кальма як «адно з найбуйнейшых дасягненняў гэтага года». І раптам — замежным турыстам уезд забаронены.

Кім Чэн Ын падчас урачыстага адкрыцця курорта. Фота: KCNA.kp

Дзяржаўны сайт DPR Korea Tour апублікаваў кароткае паведамленне: размешчаны на Японскім моры мегакурорт «часова не прымае замежных турыстаў». Чаму — не зразумела. Як доўга — таксама, піша Bild.

Пабываць там за мінулыя два тыдні паспелі толькі паўночнакарэйцы і невялікая група расіян. Удалося нанесьці візіт і міністру замежных спраў Расіі Сяргею Лаўрову, які заявіў: «Упэўнены, што расійскія турысты будуць імкнуцца сюды ўсё больш і больш».

Гэта была прыстойная лыжка дыпламатычнага мёду. Лі Санггін з Інстытута стратэгічных даследаванняў у Сеуле мяркуе, аднак, што расійскім гасьцям курорт Кіма можа здацца занадта аддаленым і дарагім. Гэта здаецца праўдзівым.

Выданне «Фонтанка» даволі падрабязна апісвае недахопы адпачынку ў КНДР:

Тур каштуе ад 145 000 расійскіх рублёў (1850 даляраў) на чалавека за сем дзён (без уліку кошту білетаў да Уладзівастока)

Пры гэтым частку гэтай сумы трэба выплаціць у далярах (1400 даляраў), да таго ж «новымі» банкнотамі і толькі ў маскоўскім офісе тураператара А калі хочацца хаця б асобны нумар — гэта абыдзецца ў яшчэ 450 «новых» даляраў; нумар другога класа — 520 даляраў з чалавека, першага класа — 850 даляраў.

З 7 дзён толькі чатыры адведзены на пляжны адпачынак. У астатнія дні ў праграме — візіт у сталіцу да помніка Чучхэ, у Музэй Перамогі, да помніка вызваліцелям і іншых ідэалагічна значных у КНДР аб’ектаў.

Ці захоча хто зрывацца за свой кошт у такое падарожжа — пытанне. Аднак эксперты лічаць, што Кім усё ж адкрые свой пляж для замежных гасцей. Будоўля курорту, верагодна, абышлася ў вялікія сумы, якія трэба акупіць. Пакуль жа, як сцвярджае дзяржаўная прапаганда, курорт запоўнены сваімі, паўночнакарэйскімі турыстамі.

Каментары1

  • даведка
    19.07.2025
    Роскошный курорт изменить в Национальный исторический музей Северной Кореи.

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА3

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната13

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА3

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць