БЕЛ Ł РУС

52-гадовай мінчанцы прысудзілі калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

7.08.2025 / 12:5

Nashaniva.com

Марыну Мазоўку арыштавалі ў верасні 2024 года.

Марына Мазоўка. Фота з яе старонкі ў Аднакласніках

Марыне Мазоўцы 52 гады. Яна мінчанка. Пра яе вядома няшмат. Мазоўка любіць падарожнічаць — асабліва шмат у ёй фота з Грузіі. Таксама Марына любіць салоны прыгажосці і публікуе кантэнт пра манікюр і іншыя касметычныя працэдуры.

Па звестках партала Dissidentby, жанчыну затрымалі 16 верасня 2024 года. Неўзабаве яе змясцілі ў СІЗА.

Марыну Мазоўку асудзілі ў сярэдзіне 2025 года за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі». Вядома, што прысуд звязаны з пазбаўленнем волі. Сутнасць абвінавачання і дакладны тэрмін невядомыя.

На мінулым тыдні Мазоўку ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў» МУС. А цяпер яе прызналі палітзняволенай.

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Каментары да артыкула