Грамадства55

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Вадзім Жукоўскі — як мінімум пяты супрацоўнік прадпрыемства, якога арыштавалі пасля аблавы КДБ на прадпрыемства.

Вадзім Жукоўскі. Калаж «Нашай Нівы»

Вадзіму Жукоўскаму 37 гадоў. Па звестках Digital Intelligence Team, ён мінчук. Адвучыўся на факультэце тэлекамунікацый у Беларусім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Вадзім Жукоўскі доўгі час працаваў інжынерам-канструктарам на «Пеленгу» — у 20-м упраўленні, на сектары суправаджэння электронных сістэмаў. Ён разам з калегамі робіць у тым ліку тэхніку для расійскіх вайскоўцаў, напрыклад, прыцэлы для танкаў.

Жукоўскага арыштавалі і пасадзілі ў СІЗА адразу пасля аблавы КДБ на прадпрыемства, якая адбылася ўлетку 2024 года. Мужчыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «распальванне варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК) і «заклікі да дзеянняў, якія прыносяць шкоду Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК).

Жукоўскаму пагражала да 12 гадоў калоніі па 361-м артыкуле. Прысуд і сутнасць абвінавачання невядомыя.

Аблава на супрацоўнікаў Пеленг пачалася ўлетку 2024 года. Яна звязаная са злівам дакументаў прадпрыемства, якія датычыліся абыходу санкцыяў. Былі звольненыя дзясяткі людзей, як мінімум пяць былі асуджаныя па палітычных артыкулах — за ўдзел у пратэстах і «заклікі да прычынення шкоды Беларусі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • ad
    29.06.2025
    Ну парни обычные заблудшие овцы. Ну не хочешь делать русским оружие уволься и найди другую работу.
  • T.
    29.06.2025
    ad, у логіцы вайны чалавек на акупаванай тэрыторыі або супрацоўнічае з акупантам, або шкодзіць яму, або шукае спосаб перайсці за лінію фронту да сваіх. Каб не пракол у бяспецы Гаюна, я б да гэтай пары заставаўся ў Беларусі і пісаў бы, куды трэба, што бачыў. Пры тым, што мае выпадковыя назіранні за праездам/пралётам якога-небудзь вайсковага лайна ні ў якое параўнанне не йдуць з рызыкай, якую неслі людзі ўнутры стратэгічнага прадпрыемства. Мы ж не вінавацім агентуру СБУ, ГУР у расейскіх уладных колах, што яны працуюць у дзяржаве-агрэсары замест таго, каб змагацца на фронце? Вось і нашых герояў падполля з ВПК давайце не будзем чапаць.
  • даведка
    30.06.2025
    Караник со своим земляком Тертелем позволят всем проявить себя в шарашках...

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць