БЕЛ Ł РУС

У МЗС расказалі падрабязнасці гібелі беларускай турысткі ў Бураціі

7.08.2025 / 10:6

Nashaniva.com

МЗС Беларусі пацвердзіла факт гібелі грамадзянкі Беларусі ў выніку няшчаснага выпадку, які адбыўся ў Рэспубліцы Бурація Расійскай Федэрацыі, піша БелТА.

Рака Кітой. Ілюстрацыйнае фота: Nature.baikal.ru

«Паводле папярэдніх даных, група з пяці беларускіх турыстаў здзяйсняла сплаў па рацэ. У лодцы знаходзіліся муж і жонка. Жанчына выпала за борт, муж паспрабаваў выратаваць яе, скокнуўшы ў ваду, але, на жаль, выратаваць яе не ўдалося. Мужчына самастойна выбраўся на бераг. Іншыя члены групы не пацярпелі. Група застаецца на месцы пад наглядам ратавальнікаў», — адзначылі ў МЗС.

Паводле інфармацыі МНС Расіі, на працягу бліжэйшых 36 гадзін плануецца эвакуацыя.

МЗС і пасольства Беларусі ў Расіі знаходзяцца ў пастаянным кантакце з мясцовымі органамі ўлады, ратавальнымі службамі. Сітуацыя знаходзіцца на асаблівым кантролі.

«Міністэрства выказвае шчырыя спачуванні сям’і і блізкім загінулай. Уся магчымая консульская дапамога будзе аказана», — падкрэслілі ў МЗС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула