Жанчына загінула ў выніку падзення ў раку.

Рака Кітой. Ілюстрацыйнае фота: Nature.baikal.ru
У Бураціі (Расія) пасля падзення ў раку загінула турыстка з Беларусі, паведаміла ТАСС са спасылкай на прэс-службу МНС па рэспубліцы.
«Уначы ад спецыяліста службы «112» па Рэспубліцы Бурація паступіла паведамленне пра тое, што ў Тункінскім раёне група турыстаў, якая сплаўлялася па рацэ Кітой, сустрэла падарожнікаў з Рэспублікі Беларусь у колькасці шасці чалавек, у якіх адбылося здарэнне. У месцы зліцця рэк Кітой і Білюта жанчына і мужчына ўпалі ў ваду. Цела жанчыны знойдзена турыстамі, мужчыну знесла цячэннем», — гаворыцца ў паведамленні.
Пазней паведамілі, што мужчына знойдзены ў здавальняючым стане.
Каментары