БЕЛ Ł РУС

Белчыгунка дапусціла дэфолт па карпаратыўных бондах

7.08.2025 / 15:49

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка не змагла своечасова выканаць свае фінансавыя абавязкі па карпаратыўных аблігацыях, піша Myfin.by.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведаміла Міністэрства фінансаў, яна не выплаціла працэнты за 80-ы і 81-ы перыяды, а таксама не пагасіла аблігацыі 11-га выпуску, якія мелі тэрмін абарачэння з кастрычніка 2018 па чэрвень 2025 года. Менавіта праз гэты выпуск чыгунка прыцягнула 70 мільёнаў долараў.

Гэты выпуск адбываўся пры ўдзеле Банка развіцця Беларусі, а дэпазітарным цэнтрам выступаў Беларусбанк.

У сувязі з парушэннем закона «Аб рынку каштоўных папер» Мінфін забараніў Беларускай чыгунцы выпускаць новыя аблігацыі.

Цяпер у абарачэнні яшчэ застаецца адзін выпуск аблігацый БЧ на суму 30 мільёнаў долараў, які павінен быць пагашаны да канца 2026 года, з працэнтнай стаўкай 6% у год.

Дарэчы, раней прадстаўнік Мінфіна адзначаў, што ў першай палове года дэфолтаў у Беларусі не было, хоць у 2024 годзе нявыкананыя абавязкі па аблігацыях склалі амаль 11 мільёнаў рублёў — гэта толькі 0,2% ад агульнай сумы. Ён таксама патлумачыў, што дэфолт — гэта не адмова плаціць, а затрымка выплат.

Чытайце таксама:

Міліцыя стане больш пільна сачыць за чыгункай

Беларуская чыгунка збіраецца пусціць больш цягнікоў у Маскву

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Каментары да артыкула