Грамадства11

Міліцыя стане больш пільна сачыць за чыгункай

У Беларусі з 4 па 17 жніўня праходзіць прафілактычная праверка ўчасткаў чыгункі з-за павелічэння выпадкаў парушэння правілаў бяспекі, паведаміла прэс-служба МУС.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамілі ў МУС, толькі за першае паўгоддзе было зафіксавана 18 парушэнняў, што стваралі пагрозу для бяспечнага руху цягнікоў — напрыклад, разбітыя шыбы, староннія прадметы на рэйках або пашкоджанне сігнальнага абсталявання. А ў ліпені колькасць такіх выпадкаў павялічылася яшчэ на 11.

Найчасцей такія парушэнні здзяйсняюць непаўналетнія, якія не ўсведамляюць, што іх «жарты» могуць прывесці да трагедыі. 

У адным з інцыдэнтаў машыніст цягніка Мінск—Гудагай заўважыў камяні на рэйках і неадкладна паведаміў пра гэта дзяжурнаму. Пазней падобная сітуацыя паўтарылася перад цягніком Мінск—Гродна: супрацоўнікі міліцыі знайшлі школьнікаў, якія раскладвалі на пуцях шчэбень.

Як адзначыў начальнік упраўлення грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту МУС Генадзь Ворса, летам дзеці часта застаюцца без нагляду дарослых, што і прыводзіць да падобных інцыдэнтаў.

Сачыць за сітуацыяй на чыгунцы цяпер будуць супрацоўнікі міліцыі, чыгуначнікі і добраахвотныя дружыны.

Каментары1

  • never trust the cops
    05.08.2025
    Захад-2025 на носе - вось і ўся іхняя "бяспека чыгуначнага руху". Чыста контрвыведвальныя і контрдыверсійныя меры.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць