Ціханоўская адказала, чаму дагэтуль не вывучыла літоўскую мову
Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю Літоўскаму радыё. Сярод іншага яе запыталі, чаму за пяць гадоў жыцця ў Літве яна дагэтуль не засвоіла літоўскую мову.
Святлана Ціханоўская. Фота: Getty Images
«Насамрэч гэта для мяне даволі балючае пытанне. Большую частку часу я езджу з афіцыйнымі візітамі па розных краінах, сустракаюся з людзьмі і праводжу шмат часу з беларусамі.
Гэта першая прычына. А другая — я ўвесь час не ўсведамляла, што я тут на доўгі час. З 2020 года мы думалі, што вось-вось, вось-вось і мы вернемся дадому.
Я пачала ўжо браць урокі літоўскай мовы, каб вывучаць яе, яна сапраўды прыгожая. І я заклікаю ўсіх беларусаў вывучаць літоўскую мову, бо гэта перш за ўсё павага да краіны, якая дала нам прытулак», — адказала Ціханоўская.
Чытайце таксама:
Леў Троцкі і роспуск Офіса Святланы Ціханоўскай
Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?