БЕЛ Ł РУС

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы

9.08.2025 / 1:45

Nashaniva.com

Больш падрабязнасцяў прэзідэнт ЗША паабяцаў расказаць пазней.

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін. Фота: Chris McGrath / Getty Images

«Доўгачаканая сустрэча паміж мной, прэзідэнтам ЗША, і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбудзецца ў наступную пятніцу, 15 жніўня 2025 года, у штаце Аляска. Падрабязнасці будуць пазней. Дзякуй, што надалі ўвагу гэтаму пытанню!» — гаворыцца ў запісе Трампа ў сацыяльнай сетцы Truth Social.

Крэмль сустрэчу Трампа і Пуціна 15 жніўня ў ЗША пацвердзіў. Гэта зрабіў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.

«Расія і ЗША — блізкія суседзі, таму цалкам лагічна, што сустрэча Пуціна і Трампа пройдзе на Алясцы», — цытуе Ушакова расійскае дзяржаўнае агенцтва «РИА Новости».

Чытайце таксама:

Пуцін хоча, каб Украіна прызнала за ім увесь Данбас?

Ціханоўская прапанавала Трампу, як далей дзейнічаць у пытанні Беларусі

Трамп: Пуціну не трэба сустракацца з Зяленскім перад сустрэчай са мной

У ЗША назвалі пяць магчымых сцэнарыяў заканчэння вайны ва Украіне

Муратаў папрасіў Трампа і Папу дабіцца вызвалення расійскіх палітвязняў

Каментары да артыкула