БЕЛ Ł РУС

На мяжы з Літвой знайшлі кантрабанду ў рыбных кансервах са Швецыі

9.08.2025 / 17:29

Nashaniva.com

Як паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце, груз належаў расійскаму перавозчыку. Унутры легальнага тавару — рыбных кансерваў з усімі патрэбнымі дакументамі — схавалі 800 кілаграмаў нікацінавых паўчаў.

Фота: Дзяржаўны мытны камітэт

Кантрабанду знайшлі ў пункце пропуску «Каменны Лог» падчас агляду аўтамабіля праз інспекцыйна-даглядны комплекс. У выніку з машыны дасталі 100 скрынак з таварам, кошт якога перавышае 380 тысяч расійскіх рублёў (каля 4800 даляраў).

Паводле слоў мытнікаў, з-за гэтага «дадатку» перавозчык хацеў ашчадзіць на мытных плацяжах больш за 80 тысяч беларускіх рублёў. Цяпер распачаты адміністрацыйны працэс, і парушальніку пагражае штраф да 30% ад кошту прадмета правапарушэння — каля 100 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Польскія мытнікі знайшлі беларускія цыгарэты ў кантэйнерах з Кітая

Распаўсюджваецца новы небяспечны наркотык. Ён ужо дайшоў да краін Балтыі

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу

Каментары да артыкула