Свет1010

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу

Ад падпольных лабараторый у ціхіх гарадках Праванса да рэкордных партый какаіну ў партах Іспаніі — лацінаамерыканскія картэлі перабудоўваюць глабальны наркатрафік, пагражаючы бяспецы еўрапейскіх гарадоў і ўзмацняючы вулічны гвалт.

У маі 2024 года ў іспанская паліцыя правяла аперацыю па ліквідацыі інфраструктуры картэля «Сіналоа» ў Мадрыдзе. Былі канфіскаваны 1800 кілаграмаў метамфетаміну. ​​Акрамя таго, быў ліквідаваны галоўны пункт пастаўкі сінтэтычных наркотыкаў у Еўропу, які працаваў з Тэнэрыфэ, Мадрыда, Валенсіі і Алікантэ. Май 2024 года. Фота: Europa Press News / Getty Images

Як піша The Times, у невялікім правансальскім гарадку Ле Валь, вядомым сваімі ўтульнымі кавярнямі і старадаўняй царквой XI стагоддзя, два гады таму з’явіліся пяцёра мексіканцаў. Яны арандавалі раскошную вілу, але іх мэта была далёкай ад турызму. Гэтыя людзі, хімікі па прафесіі, былі прадстаўнікамі магутнага мексіканскага картэля Сіналоа. Іх задачай было арганізаваць лабараторыю па вытворчасці метамфетаміну і навучыць мясцовых жыхароў яе эксплуатацыі, каб затым вярнуцца ў Мексіку і атрымліваць долю прыбытку.

Калі французская паліцыя правяла рэйд, лабараторыя ўжо функцыянавала, а мексіканцы зніклі.

«Яны выбралі наш гарадок з-за яго спакою — як і мы, яны не хацелі прыцягваць увагу», — адзначыў мэр Ле Валя Жэрэмі Джуліяна (Jérémy Giuliano). Гэта была першая пацверджаная аперацыя Сіналоа ў Францыі.

Глабальная экспансія картэляў

Еўрапал фіксуе ўзмацненне сувязяў паміж лацінаамерыканскімі картэлямі і еўрапейскімі злачыннымі групоўкамі. У Ле Валі было выраблена каля 400 кілаграм метамфетаміну, які прадаваўся не толькі ў Францыі, але і адпраўляўся ў такія краіны, як Новая Зеландыя, прынёсшы, па ацэнках экспертаў, прыбытак звыш 11 мільёнаў еўра.

Падчас аперацыі ў Ле Валі былі арыштаваныя 15 чалавек, пераважна мясцовыя жыхары, але сярод іх былі і меркаваныя ўдзельнікі Сіналоа. Адзін з іх, 66-гадовы калумбіец Эліяс Эрыберта Раво Табар (Elias Heriberto Ravo Tobar), быў затрыманы ў Парыжы па наводцы амерыканскіх уладаў за кантрабанду какаіну.

Следства пачалося пасля таго, як летась паліцыя затрымала двух французскіх грамадзян, што забралі 215 кілаграм метамфетаміну з гаража ў горадзе Брыньёль. Адзін з іх аказаўся сваяком вядомага мексіканскага наркагандляра.

Картэль Сіналоа, які мае кліентаў на ўсіх кантынентах і атрымлівае хімікаты для вытворчасці наркотыкаў з Кітая, Індыі і іншых краін Азіі, раней амаль не быў прысутны ў Еўропе, дзе наркабізнес кантралявалі албанскія і мараканскія банды. Аднак сітуацыя змяняецца.

Кульякан (Culiacán) — сталіца штата Сіналоа (Sinaloa), дзе базуецца наркакартэль, які стварыў магутную імперыю. Фота: Wikimedia Commons

Чаму Еўропа?

Адна з прычын экспансіі картэляў у Еўропу — узмацненне ціску з боку амерыканскіх уладаў. Арышт лідара Сіналоа Ісмаэля «Эль Маё» Самбады (Ismael «El Mayo» Zambada) ў Тэхасе летась і наступная барацьба за ўладу ўнутры картэля зрабілі Мексіку менш бяспечнай для вытворчасці наркотыкаў.

Паводле слоў Бертрана Манэ (Bertrand Monnet), эксперта па картэлі Сіналоа, у Кульякане (сталіцы штата Сіналоа) штодня адбываюцца дзясяткі забойстваў. Акрамя таго, наркотыкі ў Еўропе каштуюць даражэй, чым у Паўночнай Амерыцы, што робіць рэгіён прывабным для картэляў.

Попыт на какаін у Еўропе імкліва расце. Паводле дадзеных Дзярждэпартамента ЗША, ён ужо перавысіў попыт у Амерыцы. Еўрапейскае агенцтва па наркотыках выявіла павышанае ўтрыманне какаіну ў сцёкавых водах у 39 з 72 гарадоў Еўропы. Гэта падштурхнула еўрапейскія ўлады ўзмацніць разведвальную дзейнасць у Лацінскай Амерыцы, што прывяло да рэкордных канфіскацый какаіну ў партах ад Ратэрдама да Малагі.

Агенцтва расследаванняў InSight Crime сцвярджае, што лацінаамерыканскія наркакартэлі пераключаюць сваю ўвагу на Еўропу і «дыверсіфікавалі маршруты какаіну праз другарадныя парты ў такіх краінах, як Расія, Швецыя і Партугалія».

Наркотыкі ў кантэйнерах і падлодках

Большая частка какаіну паступае ў Еўропу з Паўднёвай Амерыкі ў марскіх кантэйнерах, схаваная сярод бананаў або мукі. Выкарыстоўваюцца і так званыя «наркападлодкі», першапачаткова створаныя для маршрутаў з Калумбіі ў Карыбскі басейн і Фларыду, а цяпер адаптаваныя для дастаўкі ў Еўропу і нават Аўстралію.

У кастрычніку іспанскія мытнікі перахапілі 13 тон какаіну коштам больш за 1 мільярд даляраў у парце Альхесірас — найбуйнейшая партыя ў гісторыі Іспаніі. Годам раней 9,5 тон какаіну былі знойдзены ў кантэйнеры з бананамі з Эквадора, які стаў папулярным напрамкам для ўсходнееўрапейскіх банд з-за спрашчэння візавага рэжыму.

«Наркападлодка», захопленая ў Карыбскім моры. Фота: ROYAL NAVY

Вулічныя войны і «расаднікі бандаў»

У прыгарадах Мадрыда ўжо больш за два дзесяцігоддзі адбываюцца ўспышкі гвалту паміж бандамі, такімі як «Лацінскія каралі» (Latin Kings) і «Трынітарыёс» (Trinitarios).

Сёлета паліцыя прадухіліла пагрозу з боку банды MS-13, якую ў ЗША класіфікуюць як тэрарыстычную арганізацыю. Банда ўзнікла ў Лос-Анджэлесе ў 1980-х гадах сярод супольнасцяў з Сальвадора і Гандураса. У сакавіку былі арыштаваныя 27 яе членаў, што планавалі заказное забойства.

Паліцыя адзначае, што затрыманыя былі часткай «праграмы» замацавання і гвалтоўнага пашырэння ў Іспаніі. Яны выконвалі канкрэтныя інструкцыі з амерыканскага кантынента. І падобныя банды набіраюць сілу ў краіне.

Сёння пра гвалт з боку такіх бандаў рэгулярна паведамляюць іспанскія СМІ. У красавіку ў мадрыдскім раёне Вальекас 20-гадовы хлопец загінуў ад нажавых раненняў у выніку разборак бандытаў.

Паводле паведамленняў, банды, дарослымі лідарамі якіх часта з'яўляюцца дзеці або ўнукі імігрантаў, што прыбылі ў 1990-х або ў першым дзесяцігоддзі 2000-х гадоў, у апошнія гады сталі больш жорсткімі і шматлікімі, распаўсюдзіўшыся ад Мадрыда і Барселоны да Гранады і Сарагосы. Акрамя іспанцаў, сярод іх ёсць людзі з краін Усходняй Еўропы, а таксама з Магрыба.

Паліцыя штогод затрымлівае каля 200 маладых удзельнікаў бандаў, такіх як «Трынітарыёс», у якіх ёсць 16-старонкавы статут з правіламі, уключаючы кароткую гісторыю банды, забарону на гомасэксуальнасць і абавязальніцтва выконваць місіі.

Хімікі і найміты

Былы афіцэр паліцыі ў інтэрв'ю The Times адзначыў, што банды пакуль не ўяўляюць пагрозы для грамадства ў цэлым, але актыўна ўдзельнічаюць у розных злачынствах, у тым ліку ў наркатрафіку. Аднак ён падкрэслівае, што іх актыўнасць мае хвалепадобны характар, і галоўная праблема — выкарыстанне непаўналетніх для здзяйснення злачынстваў.

«Яны пакуль не стварылі зон, куды паліцыя не можа ўвайсці, але выклік у тым, каб трымаць іх пад кантролем», — дадаў ён.

Французскія наркагандляры ўжо праяўляюць жорсткасць, але яна пакуль не дасягнула ўзроўню лацінаамерыканскіх картэляў.

«Рызыка таго, што ультражорсткія групы з Мексікі ці іншых краін прынясуць сваю культуру гвалту ў Францыю, існуе, але пакуль мы бачым толькі хімікаў, а не наймітаў», — тлумачыць прадстаўнік Нацыянальнай жандармерыі Францыі Дамінік Ламбер (Dominique Lambert).

На гэты момант картэлі шукаюць альянсы з мясцовымі крымінальнымі групамі сярэдняга ўзроўню, якія дастаткова эфектыўныя, каб узаемадзейнічаць з буйнымі лацінаамерыканскімі арганізацыямі.

Барацьба з фінансавымі плынямі

Паводле слоў Бертрана Манэ, супрацьстаяць уплыву Сіналоа ў Еўропе вельмі складана. «Гэта надзвычай багатая арганізацыя з велізарнымі рэсурсамі, здольная падкупляць мясцовых чыноўнікаў і выбудоўваць сувязі з мясцовымі злачыннымі сіндыкатамі», — адзначае ён.

Наркотыкі, канфіскаваныя паліцыяй Іспаніі падчас ліквідацыі інфраструктуры картэля «Сіналоа» ў Мадрыдзе. Май 2024 года. Фота: Europa Press News / Getty Images

Галоўнае ўразлівае месца картэляў — гэта іх аперацыі па адмыванні грошай. Наркатычны бізнес прыносіць велізарныя сумы наяўнымі, якія канвертуюцца ў золата, каштоўныя паперы або маскіруюцца пад прыбыткі ад будаўнічых праектаў і іншых легальных бізнэсаў. Часта грошы пералічваюцца праз крыптавалюты.

Картэлі выкарыстоўваюць падатковыя гавані, такія як Панама і Дубай, інвестуючы прыбытак у нерухомасць або законныя прадпрыемствы. Міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з адмываннем грошай прыносіць вынікі, але, як адзначае Ламбер, для рэальнай эфектыўнасці патрабуецца значна больш намаганняў.

Каментары10

  • Пан Януш
    06.06.2025
    Если бы в Европе мет и кокаин были би проблемой ...мефедрон и фентонил вот реальная проблемма ... А все что выше это забавка
  • Serge
    06.06.2025
    Ці ёсць сувязі паміж дыктатарамі і наркакартэлямі? У іх ёсць агульны інтарэсы.
  • розовые очки
    06.06.2025
    перамога, так не работает. в местах с легализованными наркотиками наркокортели все равно существуют, потому что у них дешевле, чем покупать у государства или легализованных частников - картели не платят акцизы, налоги; также нет контроля качества; труд тоже дешевле. картели также склонны предлагать более разрушительные и вызывающие большую зависимость вещества. в государственной же системе транзакции на наркотики будут видны, что может повлиять на кредитный рейтинг, страховку и прочие неочевидные моменты. а теперь догадайтесь, у кого таки пойдет закупаться среднестатистический потребитель в мире с легализованными наркотиками, где наркокортели не выжгли калёным железом.

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць