БЕЛ Ł РУС

Беларуская чыгунка вяртае пасажырскія цягнікі на раней закрыты 30-кіламетровы ўчастак

9.08.2025 / 22:13

Nashaniva.com

З 12 па 29 жніўня па аўторках, серадах, чацвяргах, пятніцах і суботах зноў будзе хадзіць грузапасажырскі цягнік № 963/962 па маршруце Асіповічы — Градзянка. Раней яго закрылі ў маі 2025 года пасля 115 гадоў працы, нагадвае Blizko.by.

Фота: Blizko.by

Асаблівасць гэтага маршруту ў тым, што раней па гэтай лініі курсіраваў адзіны ў краіне цягнік, які адначасова перавозіў людзей і тавары (цеплавоз цягнуў як пасажырскія, так і грузавыя вагоны).

Раней ён хадзіў штодня двойчы ў суткі, цяпер — толькі раз на дзень і пяць дзён на тыдзень, але па тым жа графіку руху.

Пасля закрыцця ўчастка тут запускалі аўтобусныя маршруты, але многія жыхары, які жывуць уздоўж чыгункі, засталіся незадаволенымі спыненнем чыгуначных перавозак.

Цяпер, магчыма, пасля тэставага перыяду цягнікі вернуць у пастаянны расклад.

Чытайце таксама:

У Беларусі закрываюць для пасажыраў 30-кіламетровую чыгуначную лінію. Па ёй яшчэ ходзіць незвычайны цягнік

Беларуская чыгунка павялічыць колькасць месцаў у некаторых цягніках

У Магілёве мужчына заснуў на рэйках, трапіў пад цягнік, але застаўся жывы

Міліцыя стане больш пільна сачыць за чыгункай

Каментары да артыкула