БЕЛ Ł РУС

Амерыканскі журналіст Шустэр падарыў Лукашэнку біяграфію Зяленскага

10.08.2025 / 21:40

Nashaniva.com

«Я чытаў урыўкі», — сказаў Лукашэнка.

Скрыншот відэа news.by

Амерыканскі журналіст Сайман Шустар падчас інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам падарыў яму сваю кнігу «Шоумен» — пра вайну ва Украіне і Уладзіміра Зяленскага.

Лукашэнка адказаў, што, можа, папросіць яшчэ экземпляр для сваёй бібліятэкі.

«Я чытаў урыўкі», — сказаў ён пра біяграфію Зяленскага (кадры паказалі ў эфіры БТ).

Скрыншот відэа news.by

Раней Шустэр расказваў, што пабачыў у бібліятэцы ў Палацы незалежнасці.

«На кніжнай паліцы стаялі сабраныя творы Аляксандра Дугiна, расійскага імперскага мысляра, якому прыпісваюць стварэнне ідэалагічнай асновы для ўварвання ва Украіну. У іншым куце пакоя, за шэрагам камер, на мальберце стаяла вялікая карціна Уладзіміра Леніна, і Лукашэнка павярнуўся да яе, калі мы прыселі. Ён растлумачыў, што яна ўпрыгожвала сцяну ягонага кабінета яшчэ ў 1980-я гады, калі ён служыў функцыянерам Камуністычнай партыі», — распісваў свае першыя ўражанні ад сустрэчы Сайман Шустар.

Ён пісаў, што лукашэнкаўскія чыноўнікі ўгаворвалі яго зрабіць гэта інтэрв'ю і нават спрабавалі падкупіць. Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант пакрыўдзілася на гэта.

Чытайце таксама:

«Сітуацыя зараз на палітычнай арэне напружаная». Раёнка апублікавала каментары прыбіральшчыцы наконт інтэрв’ю Лукашэнкі журналу Time

«Нам здавалася, што мы мелі справу з сур'ёзнымі людзьмі». Эйсмант пакрыўдзілася на публікацыю Шустэра

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы

Лукашэнка пра магчымасць балатавацца на яшчэ адзін тэрмін: Трампу хутка 80, і ён прыстойна выглядае

Лукашэнка: Калі ўступіць у вайну з Украінай, Беларусь не зможа ўтрымаць фронт

Каментары да артыкула