БЕЛ Ł РУС

Парушальнікам закона на канцэрце Каржа ў Варшаве можа пагражаць дэпартацыя

11.08.2025 / 17:11

Nashaniva.com

Тыя, хто парушыў закон на канцэрце Макса Каржа ў Варшаве 9 жніўня, будуць пакараныя. Ім таксама можа пагражаць дэпартацыя з Польшчы, паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі, піша «Белсат».

Фота: паліцыя Варшавы

«Усе, хто парушыў закон падчас гэтага канцэрту, будуць пакараныя. Калі гэтыя асобы парушылі закон такім чынам, што няма гарантыі, што яны зноў не парушаць закон у Польшчы, мы абавязкова прымем захады для вяртанні гэтых людзей у краіну паходжання», — заявіў міністр.

Паводле яго, «паліцыя будзе дзейнічаць рашуча і жорстка». Міністр таксама сказаў, што расследуецца справа «трох сцягоў, што носяць прыкметы таталітарных», якія фанаты прынеслі на канцэрт. Зараз праваахоўнікі займаюцца высвятленнем асобаў гэтых людзей.

@belarusnovosti2 Нарушителям закона на концерте Коржа в Варшаве может грозить депортация из Польши. Об этом сообщил министр внутренних дел и администрации Мартин Кервиньски #макскорж #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #белорусы ♬ Mystery / Suspense Investigation / Investigation / Thinking(1179817) - DaikixCousin

Паводле польскай паліцыі, на канцэрце Макса Каржа, які прайшоў 9 жніўня, 109 чалавек затрымалі за правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку за захоўванне наркотыкаў, парушэнне недатыкальнасці цела работнікаў аховы, пранос піратэхнічных сродкаў і пранікненне на тэрыторыю масавай імпрэзы. Паліцыянты аштрафавалі 50 чалавек на агульную суму 11 450 злотых. У суд былі накіраваныя 38 хадайніцтваў аб пакаранні. Колькі сярод затрыманых і пакараных грамадзянаў Беларусі, не ўдакладняюць.

На шматлікіх відэа з канцэрту было відаць, як фанаты Каржа прарываліся з трыбунаў на поле — у фан-зону. Работнікі аховы спрабавалі іх спыніць, але фанаты ўцякалі і вырываліся. На адным з відэа было бачна, што ахоўніка павалілі на зямлю. Праз паводзіны фанатаў канцэрт пагражалі скасаваць, пачатак затрымалі на паўтары гадзіны.

У польскіх медыях і сацсетках шмат абмяркоўваюць паводзіны фанатаў беларускага спевака. Кажуць, такога на канцэртах на Нацыянальным стадыёне яшчэ не было. Асобную хвалю крытыкі выклікаў чорна-чырвоны сцяг украінскіх нацыяналістаў, які ў Польшчы асацыююць найперш з Украінскай паўстанцкай арміяй і Валынскай трагедыяй падчас Другой сусветнай вайны.

Чытайце таксама:

На канцэрце Каржа варшаўская паліцыя затрымала 109 чалавек. І правярае лозунгі, якія гучалі на стадыёне

Арганізатары канцэрта Каржа прыслалі экс-палітзняволенай запрашальныя квіткі

«Усходні гігант», а сцэны на канцэрце — «вартыя Дантэ». Як уплывовае польскае выданне расказала пра Макса Каржа палякам

«Наколькі наша бурбалка з пагардай ставіцца да звычайных беларусаў». У фэйсбуку спрачаюцца пра Макса Каржа

«Цімберлэйк, схадзі пакуры!» Хто з вядомых беларусаў прыйшоў на канцэрт Каржа

Жыхары Варшавы абураныя паводзінамі фанатаў Макса Каржа напярэдадні канцэрта

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Каментары да артыкула