Тэйлар Свіфт абвясціла пра выхад новага альбома
Тэйлар Свіфт абвясціла пра свой 12-ы студыйны альбом The Life of a Showgirl, выклікаўшы бурнае абмеркаванне сярод фанатаў. Перад афіцыйным анонсам у сеціве з’явілася 12 здымкаў з намёкам на «наступную эру», на сайце спявачкі запусцілі зваротны адлік, а навіна прагучала ў падкасце яе хлопца, футбаліста Трэвіса Келсі, піша Бі-бі-сі.
Тэйлар Свіфт. Фота: AP Photo/Natacha Pisarenko
Альбом ужо даступны для перадзаказу, але дакладная дата рэлізу пакуль не названая.
Папярэдні альбом The Tortured Poets Department (2024) пабіў рэкорд Spotify па колькасці праслухоўванняў за суткі. Тэйлар Свіфт часта звяртаецца ў творчасці да тэмы адносін, і крытыкі мяркуюць, што гэтая тэма захаваецца і ў новым рэлізе.
Позна ўвечары ў панядзелак на афіцыйным сайце Тэйлар Свіфт з'явіўся зваротны адлік
Пасля гучнага Eras Tour (149 канцэртаў у 53 гарадах, каля 1,2 мільёна гледачоў толькі ў Вялікабрытаніі і каля 1 мільярда фунтаў укладу ў эканоміку) Свіфт стала мільярдэркай і замацавала статус сусветнай суперзоркі. Яна атрымала 14 «Грэмі», у тым ліку 4 разы за «Альбом года», з’яўляецца рэкардсменкай MTV VMA і артысткай дзесяцігоддзя паводле American Music Awards.
Крытыкі адзначаюць, што паваротным момантам у яе кар’еры сталі альбомы Folklore і Evermore, якія прынеслі ёй новую аўдыторыю і прызнанне нават сярод тых, каму раней не падабаліся яе кантры і поп. Праект па перазапісе першых шасці альбомаў (Taylor’s Versions) даў другое жыццё старым хітам і ўмацаваў кантроль Свіфт над плёнам уласнай творчасці.
Паводле меркавання калег і музычных аглядальнікаў, сакрэт поспеху Свіфт — у спалучэнні таленту, працавітасці, стратэгічнага мыслення і неверагоднай матывацыі дасягнуць пастаўленых мэт.
Чытайце таксама:
Тэйлар Свіфт выкупіла правы на свае першыя шэсць альбомаў
Тэйлар Свіфт абсвісталі на Супербоўле. Трамп пахваліў гледачоў
Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года
Прэмія MTV: трыумф Тэйлар Свіфт і эмацыйная прамова Рыты Оры аб удзельніку One Direction