БЕЛ Ł РУС

З 1 верасня ў беларускіх школах увядуць новыя прадметы

12.08.2025 / 18:35

Nashaniva.com

З новага навучальнага года для беларускіх школьнікаў уводзяцца некалькі новых прадметаў і факультатываў, паведамляе тэлеканал АНТ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: No Context Belarus

У 10-11 класах будзе выкладацца новы курс «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», які, як лічыцца, дапаможа вучням лепш зразумець сусветныя падзеі і развіць крытычнае мысленне.

Для вучняў 8-9 класаў адкрываецца факультатыў «Асновы кіравання квадракоптарам». На ім школьнікаў будуць вучыць кіраваць беспілотнікамі, у тым ліку з дапамогай сімулятараў, што, як мяркуецца, паспрыяе папулярызацыі інжынерных прафесій.

Факультатыў «Свет сельскай гаспадаркі» для 7-9 класаў задуманы для таго, каб вучняў лепш разабрацца ў асноўных галінах сельскай гаспадаркі і вытворчасці прадуктаў харчавання.

Для старшакласнікаў (10-11 класы) у рамках прадмета «Працаўладкаванне» з’явіцца магчымасць навучацца запатрабаваным рабочым спецыяльнасцям — муляр, аператар АЗС, пячнік, тынкоўшчык, кухар, аўтамабільны слесар, трактарыст. Пасля курса вучні змогуць атрымаць кваліфікацыйны разрад.

Акрамя таго, з 2026 года ўсе дзесяцікласнікі змогуць удзельнічаць у вучэбна-палявых зборах, якія раней праводзілі толькі для кадэтаў і сувораўцаў. Гэтыя зборы запланаваныя на перыяд з 26 мая па 5 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Школьныя падручнікі па сацыяльна-гуманітарным цыкле рэцэнзуе БПЦ

Беларускіх школьнікаў будуць вучыць кіраваць дронамі

У беларускіх школах пачнуць вывучаць аэробіку

У школах з'явіцца факультатыў «Я і мая краіна ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт»

Каментары да артыкула