З новага навучальнага года ў школах Беларусі з'явіцца новы факультатыў «Асновы кіравання квадракоптарам». Ён разлічаны на вучняў восьмых і дзявятых класаў.

У Мінадукацыі чакаюць, што новаўвядзенне паспрыяе папулярызацыі інжынерных прафесій.
Большую частку часу заняткаў зойме праца на віртуальным сімулятары. Плануецца, што школьнікі атрымаюць уяўленне аб асновах аэрадынамікі, механікі і электронікі, а таксама вывучаць працэс праграмавання беспілотных лятальных апаратаў.
Метадычныя матэрыялы распрацуюць спецыялісты Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку і Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары