Міністр адукацыі Андрэй Іванец паведаміў, што сістэма адукацыі Беларусі цесна супрацоўнічае з Беларускай праваслаўнай царквой. Сумесная праграма на 2020—2025 гады ахоплівае ўсе ўзроўні адукацыі — ад дзіцячых садкоў да ВНУ.

Паводле слоў міністра, у Беларусі распрацоўваюцца факультатывы па духоўна-маральнай культуры, якія наведваюць больш за 25 тысяч школьнікаў.
Таксама ўсе навучальныя дапаможнікі, якія выдаюцца па сацыяльна-гуманітарным цыкле, як сцвярджае Іванец, праходзяць рэцэнзаванне ў адпаведным Сінадальным аддзеле Беларускай праваслаўнай царквы.
Гэта, маўляў, дазваляе ўсебакова паглядзець на той навучальны матэрыял, які сёння выкладаюць школьнікам.
Таксама святары ўдзельнічаюць у адукацыйных праектах і сустракаюцца з моладдзю. Рэалізуюцца праекты па патрыятычным выхаванні — краязнаўчыя маршруты, чытанні, экскурсіі. Увага надаецца сямейнаму выхаванню: праводзяцца ўрокі пра сям’ю, бацькоўскія сустрэчы з праглядам фільмаў.
Працуюць 93 рэсурсныя цэнтры па духоўна-патрыятычным выхаванні, імі кіруе спецыяльны цэнтр пры Акадэміі адукацыі. Міністр адзначыў, што такое супрацоўніцтва дапамагае ўсебакова выхоўваць моладзь.
Круты анансаваў пераход у падліку ахвяр Другой сусветнай у Беларусі ад «кожнага трэцяга» да «кожнага другога»
Мітрапаліт Веніямін расказаў, што думае пра развіццё ў Беларусі манастырынгу
Мітрапаліт Веніямін назваў адну з першых спраў Грамадскай рады па маральнасці — адмянілі спектакль, які паказвалі 10 гадоў
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Усе нді, лабараторыі, цэнтры і кафедры не ў стане самастойна распрацаваць падручнікі для сярэдняй школы. Здаёмся!
Не могуць, таму міністар і пераводзіць стрэлкі іншых - тут на РПЦ, там будзе на людзей ў пагонах, на мчс...
Засталося яшчэ фізвыхаванне перакінуць на Прэзідэнцкі спартыўны клуб.
Рэформы ад міністэрства Іванца было дзьве: перад урокам дзеці складаюць тэлефоны ў скрыначку, праслухоўванне гімна на лінейках. Ўсё!
Міністэрства, якога няма. І становіцца яшчэ менш.
Чего стоят "крестные" ходы, оформленные в шествия чернорубашечников, имперцев и коммунистических митингов и демонстрации.