БЕЛ Ł РУС

У Слуцкім раёне пабітая жанчына цярпела да таго часу, пакуль не трапіла ў рэанімацыю

14.08.2025 / 16:10

Nashaniva.com

У аграгарадку Леніна Слуцкага раёна 12 жніўня адбыўся выпадак хатняга гвалту. Мужчына 1990 года нараджэння падчас сваркі нанёс сваёй сужыцельніцы, якая нарадзілася ў 1976 годзе, больш за дзесяць удараў, пераважна па галаве, піша раённая газета «Слуцкі край».

Фота: Слуцкі край

Пасля гэтага мужчына з жанчынай леглі спаць. Назаўтра жанчына пайшла на працу, але калегі заўважылі ў яе сур’ёзныя траўмы і прапанавалі звярнуцца да медыкаў. Яна спачатку адмовілася, аднак падчас працы ёй стала дрэнна і яна страціла прытомнасць.

Хуткая дапамога даставіла пацярпелую ў бальніцу, дзе ў яе выявілі цяжкае пашкоджанне галаўнога мозгу — вялікую гематому з ацёкам і зрушэннем яго структур, а таксама шматлікія сінякі на твары. Жанчыну паклалі ў рэанімацыю Слуцкай ЦРБ.

Следчыя разам з экспертамі агледзелі месца здарэння, апыталі сведкаў і прызначылі экспертызы. 13 жніўня супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Ён затрыманы, вядуцца следчыя дзеянні.

Чытайце таксама:

10-гадовая дзяўчынка моцна пабілася, зваліўшыся з электрасамаката

«У нас у Літве проста так не б'юць». Збіты журналіст «Маланкі» расказаў, як ідзе расследаванне інцыдэнту

Сілавікі затрымалі замежнікаў, якія пабіліся на вуліцы ў Мінску. Кажуць, гэта не пакістанцы

Каментары да артыкула