БЕЛ Ł РУС

Клуб з чэмпіянату Кіпра абвясціў пра падпісанне беларускага футбаліста

15.08.2025 / 9:23

Nashaniva.com

Абаронца Павел Забелін падпісаў кантракт з «Акрытасам Хларака» з Пафаса.

Фота: ФК «Акрытас»

Апошнім клубам беларуса быў «Сокал» з расійскай першай лігі. За саратаўцаў у мінулым сезоне гулец правёў 28 матчаў ва ўсіх турнірах, у якіх адзначыўся забітым мячом і чатыры разы атрымаў папярэджанне, паведамляе «Беларускі футбол».

«Акрытас» з 54 баламі завяршыў сезон-2024/25 на трэцяй пазіцыі ў турнірнай табліцы другога дывізіёна Кіпра і выйшаў у вышэйшы дывізіён.

У вышэйшых дывізіёнах у Еўропе беларусы гуляюць у Балгарыі (два чалавекі), Босніі і Герцагавіне (1), Грэцыі (1), на Кіпры (1), Партугаліі (1), Польшчы (2), Сербіі (1), Славеніі (1).

Што да краін былога СССР, то найбольшая дыяспара ў вышэйшым дывізіёне Казахстана (15), у Расіі (8), Кыргызстане (8). Малдова (3), Літва (2), Грузія (1), Арменія (1).

Чытайце таксама:

Беларускі футбаліст будзе гуляць у еўрапейскім чэмпіянаце

«На матчы хадзіла 50 чалавек, а цяпер 4000». Як беларусы перарадзілі футбольную каманду на Кіпры і зрабілі яе чэмпіёнам і эканамічным поспехам

«Нёман» урваў перамогу ў «Клаксвіка» па пенальці і прабіўся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый

Каментары да артыкула