БЕЛ Ł РУС

Беларус забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу

15.08.2025 / 15:20

Nashaniva.com

Сяргей Кібальнікаў нарадзіўся ў Смаргоні, а ягоная жонка з Гомеля. Абое маюць расійскае грамадзянства.

Забіты суддзя Вятлугін. Фота з расійскіх медыя

14 жніўня ў расійскім горадзе Камышын (Валгаградская вобласць) быў забіты федэральны суддзя Васіль Вятлугін. Забойцам аказаўся беларус Сяргей Кібальнікаў.

Кібальнікаў дачакаўся, калі суддзя выйдзе з месца працы і сядзе ў машыну. Пасля гэтага ён заблакаваў аўтамабіль і некалькі разоў стрэліў у акно кіроўцы. Калі Вятлугін спрабаваў уцячы, нападнік дабіў яго на праезнай частцы, адрэзаў яму пеніс і ўставіў яго ў рот ахвяры. Пасля чаго ўваткнуў нож у вока і здаўся паліцыі.

Па звестках расійскіх СМІ, матывам была рэўнасць — Кібальнікаў даведаўся, што ў ягонай жонкі Алены раман з суддзёй. «Агенцтва» высветліла, што жанчына таксама родам з Беларусі.

Хто такія Сяргей і Алена Кібальнікавы?

Сяргей Кібальнікаў

Сяргею Кібальнікаву 47 гадоў. Ён нарадзіўся ў Смаргоні Гродзенскай вобласці. Але неўзабаве пасля школы пераехаў у Расію. На 2003 год ён ужо быў грамадзянінам гэтай краіны і адкрыў там ІП.

Беларус жыў у Камышыне, займаўся сферай перавозак, быў сузаснавальнікам некалькіх фірмаў і працаваў кіроўцам і экспедытарам. Мае правы катэгорыяў ад B да DE — то-бок мог кіраваць нават аўтобусамі з прычэпам.

Відаць, раней бізнэс ішоў так сабе. У 2008 супраць Кібальнікава пачалі справу за тое, што ён не плаціў крэдыт на $22500, а агулам на яго адкрывалі шмат вытворчасцяў за нейкія нясплаты на драбнейшыя сумы.

Пра Кібальнікава пісалі, што ён удзельнік нейкай «ваеннай аперацыі», але незразумела, якой, бо беларус не меў дачынення да расійскай арміі.

Алена Кібальнікава. Фота з яе старонкі Укантакце

Ягонай жонцы Алене 43 гады. Яна родам з Гомеля. Пасля школы паехала вучыцца ў Расію і скончыла Сучасную гуманітарную акадэмію ў Маскве.

Алена жыве ў Камышыне як мінімум з 2014 года. Нейкі час працавала ў фірме мужа «Ноеў Каўчэг», якая займаецца перавозкамі. Па звестках «Агенцтва», у 2022 годзе яна шукала працу бухгалтаркі. Апошнім часам Алена працавала сакратаркай у судзе разам з тым самым забітым суддзёй Вятлугіным.

У яе таксама перыядычна былі даўгі — напрыклад, у 2017-м на яе ўзбудзілі вытворчасць за неаплачаныя $4300. Былі і больш дробныя вытворчасці.

Вядома, што пара гадавала дачку, але невядома, ці гэта сумеснае дзіця.

Чытайце таксама:

У Віцебску праз 25 гадоў раскрылі забойства валютчыка і яго жонкі

Мінчук не верыў, што маці не можа хадзіць, і жорстка забіў яе. Родныя раней ужо выклікалі на яго міліцыю

Грыбнікі знайшлі каля Гомеля труп мужчыны

Каментары да артыкула