Здарэнні22

Мінчук не верыў, што маці не можа хадзіць, і жорстка забіў яе. Родныя раней ужо выклікалі на яго міліцыю

Мужчына доўга збіваў пенсіянерку, якая пасля аперацыі не магла самастойна перасоўвацца. У ход пайшла нават піла.

Фота: Следчы камітэт

Мінчук жорстка забіў сваю маці-інваліда, бо не верыў, што яна не можа хадзіць пасля аперацыі.

52-гадовы мужчына жыў разам з сястрой, непаўналетняй пляменніцай і 76-гадовай маці-пенсіянеркай з інваліднасцю. Жанчына пасля аперацыі не магла перасоўвацца самастойна. У сям'і часта здараліся канфлікты — з-за таго, што мужчына моцна піў.

У адзін з ліпеньскіх вечароў мінчук па звычцы выпіваў з сябрамі. Дадому ён вярнуўся позна і пачаў скандал з маці. Мужчына крычаў на пенсіянерку, пачаў наносіць ёй удары, патрабаваў устаць і не верыў, што яна не можа гэтага зрабіць.

Бездапаможная жанчына ўмольвала сына спыніцца, аднак той, не жадаючы нічога чуць, скідаў яе з канапы і працягваў збіваць. Сястры і пляменніцы ён загадаў не выходзіць з пакоя. Сказаў, што паб'е і іх, калі яны ўмяшаюцца або выклічуць міліцыю.

Раптам у кватэры стала ціха. Мужчына пайшоў на балкон і выйшаў адтуль з пілою ў руках. А потым вярнуўся да маці ў пакой, адтуль пачуўся жудасны крык. Дачка выбегла на дапамогу да пенсіянеркі і запатрабавала пакінуць яе ў спакоі.

Толькі тады дэбашыр спыніў катаванні і пайшоў. Але неўзабаве мужчына вярнуўся і з яшчэ большай сілай працягваў збіваць безабаронную пенсіянерку, патрабуючы ўстаць. Не дасягнуўшы жаданага, мужчына потым цягнуў яе да вакна, пагражаючы выкінуць з яго, калі яна не ўстане сама.

Пачуўшы гэтыя словы, сястра зноў паспрабавала ўмяшацца, яна зайшла ў пакой і ўбачыла, што маці ўжо ляжыць каля акна, а агрэсар працягвае наносіць шматлікія ўдары. У нейкі момант мужчына адступіў і лёг спаць у тым жа пакоі, дзе на падлозе ляжала жанчына. Сястра і пляменніца баяліся за сваё жыццё і не адважыліся паклікаць на дапамогу.

Толькі ранкам наступнага дня мінчук пабачыў, што маці ляжыць на акрываўленай падлозе. Ён пачаў клікаць яе і прасіць падняцца, але яна не падавала прыкмет жыцця. У пакой прыбеглі астатнія члены сям'і, якія адразу ж выклікалі хуткую і сілавікоў. У гэты час мужчына выцер кроў з падлогі. Потым ён растлумачыў, што зрабіў гэта «на аўтамаце».

Дачка загінулай распавяла сілавікам, што перыядычна сама падвяргалася гвалту з боку брата. Яна некалькі разоў выклікала на яго міліцыю. На мужчыну складалі адміністрацыйныя пратаколы, а ў 2016 годзе яго судзілі і па крымінальнай справе. Нейкі час ён быў у ЛПП, а потым вярнуўся і працягнуў піць.

Таксама жанчына расказала, што ў той трагічны дзень яна здымала тое, што адбываецца, на мабільны тэлефон, а яе дачка ўключыла дыктафон.

Следчым мужчына растлумачыў, што не верыў у інваліднасць маці. З-за гэтага ён раз'юшыўся, пачаў яе біць, пагражаў адрэзаць ногі і выкінуць з акна. Віну ў забойстве ён не прызнаў.

На мужчыну заведзена крымінальная справа па артыкуле аб забойстве заведама старой асобы. Санкцыя артыкула ад васьмі гадоў да смяротнага пакарання.

Каментары2

  • Filipp
    15.08.2025
    Вось што гарэлка з людзьмі робіць!
  • Ахвяра
    15.08.2025
    Нейкі жах: родныя слухалі, як забіваюць маці і не выклікалі міліцыю

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі пра сямейны бюджэт і выдаткі на іпатэку ў Польшчы5

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі5

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева9

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць