Здарэнні44

У Віцебску праз 25 гадоў раскрылі забойства валютчыка і яго жонкі

У Віцебску раскрыта рэзананснае злачынства 1999 года: двое маладых мужчын забілі 37-гадовага валютчыка і яго жонку. Злачынцы вынеслі золата, валюту. Праз 25 гадоў следства ўстанавіла забойцаў.

Паводле звестак следства, днём 13 снежня 1999 года двое маладых людзей, 19 і 21 года, у стане алкагольнага ап’янення, прыйшлі дадому да 37-гадовага знаёмага. Пад выглядам абмену валюты мужчыны патрапілі ў кватэру. Там нанеслі мужчыне ўдар нажом і пачалі патрабаваць грошы.

Жыхар Віцебска адмовіўся аддаваць назапашанае, стаў крычаць і ўцякаць. Тады раз’юшаныя госці на вачах у жонкі пачалі збіваць ахвяру, наносячы шматлікія нажавыя раненні.

Калі гаспадар кватэры перастаў падаваць прыкметы жыцця, таварышы пераключыліся на яго жонку.

Напалоханая жанчына прасіла не забіваць яе, перадала нападнікам частку грошай, аднак тыя зарэзалі і яе.

Здабычай забойцаў сталі залатыя ювелірныя вырабы, знятыя з цела забітай жанчыны, грашовыя сродкі ў розных валютах на агульную суму больш за 1,2 мільярда недэнамінаваных рублёў, гаманец і бляшанка распушчальнай кавы.

Грошы пайшлі на набыццё музычнага цэнтра і двух аўтамабіляў — «Масквіч» і BMW (падчас сумеснай паездкі на іншамарцы яны трапілі ў ДТЗ — пашкоджаны аўтамабіль давялося прадаць па частках).

Целы забітых неўзабаве знайшлі мясцовыя жыхары, што прыйшлі абмяняць валюту.

Судова-медыцынскія экспертызы паказалі, што смерць мужчыны наступіла ў выніку 27 нажавых раненняў, жанчына памерла ад 110 нажавых раненняў.

У 2024 годзе следчыя з міліцыяй змаглі ўстанавіць падазраваных. Мужчыны прызналіся.

Па выніках расследавання 45 і 47-гадовым жыхарам Віцебска прад’яўлены абвінавачванні за рабаванне, здзейсненае па папярэдняй змове групай асоб, і за забойства дзвюх асоб з асаблівай жорсткасцю.

Каментары4

  • Голос разума
    15.08.2025
    Хомяк, если кажется крестится нужно.
    Не вижу смысла ментам ворошить 20 летние висяки просто так. Те кто тогда работал уже на пенсии . А за старые висяки теперешних ментов не наказывают .Скорее всего убийцы проболтались по пьянке.
  • alex
    20.08.2025
    Голос разума, старые висяки раскрывают новыми методами, которых не было раньше, основной - экспертиза ДНК.
    Следы крови/кожи/волос преступника, обнаруженные на месте преступления - ложатся в основу обвинения, а признание - это дополнительный плюс.
  • alex
    20.08.2025
    Хомяк, после признания с них возьмут показания и назначат следственный эксперимент. Невиновный не будет знать детали преступления, которые знает участник, и 99% что дело возобновлено после экспертизы ДНК... Т.к. появились новые доказательства, и признание - не основа обвинения.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць