БЕЛ Ł РУС

Вячорка: Паглядзім, чым закончыцца Аляска

15.08.2025 / 21:27

Nashaniva.com

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў пра заканчэнне кансультацый Офіса Святланы Ціханоўскай з амерыканскім бокам і спрагназаваў, чаго чакаць у справе вызвалення палітвязняў пасля размовы Аляксандра Лукашэнкі з Дональдам Трампам.

Франак Вячорка. Фота: Vasily Krestyaninov SOPA Images LightRocket via Getty Images

«Толькі што скончыліся кансультацыі з калегамі з Дзяржаўнага дэпартамента і Белага дома, у справе магчымых вызваленняў. Цяпер мяч на баку Менска.

Верым у тое, што будуць добрыя навіны ўжо ў найбліжэйшы час. Але гатовыя і да негатыўнага сцэнару. Паглядзім, чым закончыцца Аляска», — заявіў Вячорка.

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Вызваленыя мусяць мець магчымасць застацца ў Беларусі

Рыбакоў: Ініцыятарам размовы з Лукашэнкам быў Трамп

Лукашэнка Трампу: Праца па вызваленні зняволеных не спыняецца

Латушка: Званок Трампа Лукашэнку можа быць звязаны з магчымымі перамовамі на тэрыторыі Беларусі

Дарадца Ціханоўскай расказаў пра іх камунікацыю з уладамі ЗША

Каментары да артыкула