Грамадства55

Ціханоўская: Вызваленыя мусяць мець магчымасць застацца ў Беларусі

Сёння прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай правялі размову з Крысам Смітам, прадстаўніком Дзярждэпартамента, які адказвае за Беларусь і браў удзел у вызваленні палітвязняў. Пасля таго Ціханоўская зрабіла адмысловую заяву.

Святлана Ціханоўская. Фота: Getty Images

«Я ведаю, што Прэзідэнт Трамп зрабіў гэты званок дзеля важнай гуманітарнай місіі — вызвалення нашых людзей і спынення рэпрэсіяў.

Гэта спроба выратаваць жыцці нявінных людзей і дабіцца сістэмных зменаў у Беларусі. І я ўпэўнена, што ў Прэзідэнта Трампа ёсць для гэтага ўплыў і ўсе неабходныя рычагі.

Рэжым павінен не толькі вызваліць людзей, але і спыніць рэпрэсіі. Усе спісы палітвязняў мы ўжо перадалі ЗША. Вызваленыя мусяць мець магчымасць застацца ў Беларусі, калі захочуць, а тыя, хто выехаў пад пагрозай рэпрэсіяў, павінны мець магчымасць бяспечна вярнуцца. Гэта неабходныя крокі для дээскалацыі.

На жаль, досвед паказвае, што Лукашэнку верыць нельга. Трэба глядзець на справы, а не словы», — заявіла дэмакратычная лідарка.

У сваю чаргу, як галоўны дарадца Франак Вячорка патлумачыў актуальную сітуацыю:

«Толькі што скончыліся кансультацыі з калегамі з дзяржаўнага дэпартамента і Белага дома ў справе магчымых вызваленняў. Цяпер мяч на баку Менска. Верым у тое, што будуць добрыя навіны ўжо ў найбліжэйшы час. Але гатовыя і да негатыўнага сцэнару. Паглядзім, чым закончыцца Аляска».

Каментары5

  • Filipp
    15.08.2025
    "Трэба глядзець на справы, а не словы», — заявіла дэмакратычная лідарка."
    Так нам усім трэба глядзець на справы палітыкаў, а не на іх словы. Калі Лука адпусціць закладнікаў, гэта будзе справа Трампа і словы Ціханоўскай.
  • Памаўчы!
    15.08.2025
    Застацца ў Беларусі, каб іх пасля таго як шуміха спадзе зноўку ўзялі ў закладнікі? Пра што вярзе гэтая жанчына? Даўно яе герой выйшаў з засценкаў ледзь жывы?
    Ты мусіш маліць, каб Трамп узяў нашых палітвязняў да сябе, рэабілітаваў як след і забяспечыў працай.
    Вы ні на што не здольныя!
  • Робім разам
    15.08.2025
    Filipp, кожны робіць што можа. Загады Ціханоўскай Трампу - гэта таксама вялікія справы.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць