«Калі ён зробіць гэта, ён стане нашым героем». Сяргей Ціханоўскі падзякаваў Трампу
З нагоды званка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да Аляксандра Лукашэнкі былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа, у якім выказаў яму ўдзячнасць за імкненне паспрыяць вызваленню беларускіх палітычных зняволеных.
Сяргей Ціханоўскі
«Сёння многія крытыкуюць прэзідэнта Дональда Трампа, а многія моляцца на яго. Я ж удзячны яму. Удзячны, што ён вызваліў нас — палітычных зняволеных. І я буду заўсёды дзякаваць яму, калі ён зможа спрыяць вызваленню яшчэ 1300 беларускіх палітычных зняволеных. І калі ён зробіць гэта, ён стане нашым героем і мы заўсёды будзем дзякаваць яму.
Вы скажаце — а што ж наконт палітычных рэпрэсій? Так, палітычныя рэпрэсіі трэба спыніць. Але хто павінен зрабіць гэта-прэзідэнт Трамп ці мы з вамі? Уставайце з канап, і толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцця», — заявіў Ціханоўскі ў сваім відэа на ютубе.
Чытайце таксама:
Вячорка: Паглядзім, чым закончыцца Аляска
Ціханоўская: Вызваленыя мусяць мець магчымасць застацца ў Беларусі
Латушка: Званок Трампа Лукашэнку можа быць звязаны з магчымымі перамовамі на тэрыторыі Беларусі
Дарадца Ціханоўскай расказаў пра іх камунікацыю з уладамі ЗША