БЕЛ Ł РУС

Колькасць машын на польскай мяжы перавысіла чатыры тысячы

16.08.2025 / 6:38

Nashaniva.com

Па стане на шостую раніцы суботы на пераходзе «Брэст» на польскай мяжы стаяць 4040 легкавых машын. Гэта абсалютны рэкорд.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: terespol / Telegram

У сераду стала больш за тры тысячы машын, учора больш за 3500. Такім чынам чакаць выезду можна больш за тыдзень.

Па стане на 06:00 на пераходзе «Брэст» стаяць 95 аўтобусаў.

На літоўскай мяжы ў «Беняконях» — 150 легкавых машын, у «Каменным Логу» — 100. Чэргаў з аўтобусаў няма.

На латвійскай мяжы ў Грыгараўшчыне чэргаў няма.

Чытайце таксама:

Толькі што заехалі тыя, хто стаў у чаргу 8 жніўня. Колькі цяпер трэба чакаць на мяжы, каб трапіць у Польшчу на аўто?

Каментары да артыкула