Грамадства

Толькі што заехалі тыя, хто стаў у чаргу 8 жніўня. Колькі цяпер трэба чакаць на мяжы, каб трапіць у Польшчу на аўто?

Чарга на мяжы з Польшчай рэкордная — больш за 3200 машын.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: terespol / Telegram

Антырэкорд у пункце пропуску «Брэст» быў зафіксаваны вечарам 13 жніўня. Выезду з Беларусі ў Польшчу ўпершыню чакае больш за 3000 машын, і чарга толькі расце.

Па стане на 18 гадзін 14 жніўня ў адзіным дзейным пункце пропуску для пасажырскага руху на мяжы з Польшчай у электроннай чарзе на выезд стаіць 3260 легкавікоў.

Скрыншот: gpk.gov.by

Днём 14 жніўня з зоны чакання выязджаюць машыны, якія занялі чаргу вечарам 8 жніўня, то бок амаль праз шэсць сутак. І гэта пры тым, што тады ў чарзе было каля 2600 машын. Атрымліваецца, што ў сярэднім за суткі чарга прасоўвалася прыкладна на 450 машын.

У прыгранічных чатах пішуць, што цягам апошніх двух сутак хуткасць афармлення знізілася, і за суткі з зоны чакання выязджае ўсяго каля 320 легкавікоў.

Атрымліваецца, што тыя, хто цяпер займае месца ў электроннай чарзе, змогуць трапіць у Польшчу толькі праз 7—8 сутак.

Выраслі чэргі і на літоўскім кірунку. У «Каменным Лозе» па стане на 18 гадзін выезду чакае 180 легкавікоў, а ў «Беняконях» — 130.

Невялікая чарга з’явілася і на латвійскім кірунку, што бывае вельмі рэдка, паколькі ў Латвію нельга ездзіць на аўто з беларускімі нумарамі.

Выезду з Беларусі ў пункце пропуску «Грыгароўшчына» чакаюць больш за 30 аўто.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць