БЕЛ Ł РУС

ЗША прызначылі новага часовага паверанага ў Беларусі

16.08.2025 / 15:56

Nashaniva.com

У ліпені 2025 года ў Беларусь прызначылі новага часовага паверанага ў справах ЗША — Майкла Крэйдлера. Пра гэта паведамляецца на сайце амерыканскай дыпламатычнай місіі, якая цяпер афіцыйна працуе не ў Мінску.

Майкл Крэйдлер. Фота: by.usembassy.gov

Да новага прызначэння Крэйдлер працаваў у Дзяржаўным дэпартаменце ЗША ў сферы прэсы і публічнай дыпламатыі па Еўропе і Еўразіі, а раней — у аддзеле па справах Цэнтральнай Еўропы. Ён таксама займаў дыпламатычныя пасады ва Украіне, Пакістане, Кыргызстане, Косаве і Арменіі.

Мае ступень магістра міжнародных адносін (Калумбійскі ўніверсітэт) і бакалаўра гісторыі (Пенсільванскі ўніверсітэт). Да дыпламатычнай службы быў валанцёрам «Корпуса міру» ва Украіне. Валодае рускай, украінскай і армянскай мовамі.

Яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння пра прызначэнне Крэйдлер сустракаўся з Аланам Роя — грамадзянінам Эстоніі, якога вызвалілі з беларускай турмы пры ўдзеле ЗША. Роя і яшчэ некалькі палітвязняў былі вывезены з краіны 21 чэрвеня.

Раней павераным быў Пітэр Каўфман, ён працаваў з Вільні, дзе знаходзіцца Офіс Святланы Ціханоўскай.

Пры адсутнасці пасла часовы павераны ў справах адказвае за прадстаўленне ЗША ў Рэспубліцы Беларусь, правядзенне знешняй палітыкі ЗША, а таксама за кіраўніцтва, каардынацыю і кантроль за персаналам пасольства, які знаходзіцца ў яго падначаленні. 

Чытайце таксама:

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

«Калі ён зробіць гэта, ён стане нашым героем». Сяргей Ціханоўскі падзякаваў Трампу

Ціханоўская: Вызваленыя мусяць мець магчымасць застацца ў Беларусі

Рыбакоў: Ініцыятарам размовы з Лукашэнкам быў Трамп

Лукашэнка Трампу: Праца па вызваленні зняволеных не спыняецца

Латушка: Званок Трампа Лукашэнку можа быць звязаны з магчымымі перамовамі на тэрыторыі Беларусі

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Каментары да артыкула