У пачатку наступнага тыдня ў Беларусь прыедзе прэзідэнт Ірана
Іранскі прэзідэнт Масуд Пезешкіян наведае Беларусь на пачатку наступнага тыдня, паведаміў яго палітычны дарадца, дырэктар Інстытута даследаванняў Ірана і Еўразіі (IRAS) Мехдзі Санаі.
Масуд Пезешкіян. Фота: Vahid Salemi / AP
Па словах Мехдзі Санаі, з панядзелка, 18 жніўня 2025 года, Пезешкіян будзе рабіць двухдзённы візіт у Арменію і Беларусь. Мэтай паездкі заяўляецца ўмацаванне двухбаковых адносін, асабліва ў гандлёвай сферы, а таксама падпісанне дакументаў.
Перад тым планавалася, што гэта паездка адбудзецца раней, але яе перанеслі.
Як прэзідэнт краіны-назіральніцы пры ЕАЭС Пезешкіян павінен быў прысутнічаць на пасяджэнні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады ў Мінску 27 чэрвеня, але адмяніў паездку з-за сітуацыі на Блізкім Усходзе.
Візіт іранскага лідара адбываецца на фоне актывізацыі кантактаў Аляксандра Лукашэнкі з уладамі ЗША і адначасова напружаных адносін паміж Іранам і ЗША.
Чытайце таксама:
Сталіца Ірана можа быць перанесеная з-за катастрафічнага дэфіцыту вады
Трамп прывітаў Пуціна на Алясцы бамбардзіроўшчыкамі, што бамбілі Іран
Тэлефанаванне Трампа Лукашэнку: што гэта было?
З-за грашовага крызісу Іран збіраецца прыбраць са сваёй валюты чатыры нулі
Трамп: Калі Іран зноў пачне ядзерную праграму, мы яго хутка знішчым